І Рэспубліканскі студэнцкі форум “Бярыся! Рэалізуй! Стварай! Трымайся за мару!”

І Рэспубліканскі студэнцкі форум “Бярыся! Рэалізуй! Стварай! Трымайся за мару!”

16-12-04

16-12-01Мерапрыемствы форума, арганізатарам якога выступілі Грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і Рэспубліканскі студэнцкі Савет пры ЦК ГА “БРСМ”, праходзілі з 9 па 12 снежня 2015 года ў фармаце адукацыйнага семінара.

УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” прадстаўляла Таццяна Процка – сакратар першаснай арганізацыі ГА “БРСМ”, член Рэспубліканскага студэнцкага Савета пры ЦК ГА “БРСМ”.

Праграма форума была заснавана на прынцыпах і практыках нефармальнай адукацыі і складзена з выкарыстаннем адукацыйнага падыходу, арыентаванага на навучэнца, з магчымасцю прыняцця пад увагу інтарэсаў і вопыту ўдзельнікаў. Яна ўключала ў сябе работу тэматычных інтэрактыўных пляцовак, трэнінгаў па камандаўтварэнні, аб’яднанні калектыву, майстар-класы па аратарскім майстэрстве, турнір па інтэлектуальнай гульні «MadHead» і творчы вечар прэзентацый новых студэнцкіх праектаў БРСМ.

У рамках форума студэнты-актывісты БРСМ абмеркавалі плюсы і мінусы мерапрыемстваў, якія праводзіліся БРСМ на вузаўскім і рэспубліканскім узроўнях, унеслі прапановы па ўдасканальванні асобных накірункаў дзейнасці Саюза моладзі. Да слова, на форуме кожны з удзельнікаў вызначыў для сябе такія паняцці, як “актыў”, “актывіст”, “моладзь”, “маладзёжная работа”, “мерапрыемства”, “акцыя”, “івент”, “карпаратыўная культура”, “саюз”, “патрыятызм” і іншыя.

У форуме прынялі ўдзел эксперты і трэнеры Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі органаў улады, СМІ і інш.

Форум стаў унікальнай пляцоўкай для камунікатыўных зносінаў сакратароў ячэек БРСМ, груп, факультэтаў, кіраўнікоў асобных накірункаў дзейнасці Саюза моладзі ва ўстановах вышэйшай адукацыі – магчыма, будучых лідэраў першаснай арганізацыі Саюза моладзі вучэбнай установы, раёна, горада.

16-12-03 16-12-02

 

Дадатковая інфармацыя