Маладыя вучоныя ўніверсітэта прынялі ўдзел у стартавым мерапрыемстве фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі

Маладыя вучоныя ўніверсітэта прынялі ўдзел у стартавым мерапрыемстве фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі

19 студзеня 2016 года ў Ліцэі БДУ адбылося стартавае мерапрыемства “Запрашэнне ў свет навукі” ў рамках Фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі, які будзе праходзіць у 2016 годзе ва ўсіх ВНУ рэспублікі. Ва ўрачыстым адкрыцці Фестывалю прынялі ўдзел прадстаўнікі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – Юдзянкова Г.В. (старшыня савета маладых вучоных універсітэта), Астрэйка А.С. (старшыня студэнцкай навуковай супольнасці), аспіранты Ясько А.В. і Яблонская В.Р., магістрант Мацвеева С.В., намеснік старшыні студэнцкага самакіравання філалагічнага факультэта Гарбачук В.І.

У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя навуковых даследаванняў маладых вучоных, праведзены майстар-класы па зборцы лега-робатаў, “Мікрасвет”, адкрыта “Юрыдычная клініка”. Фестываль адкрыў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў, які падкрэсліў, што гэты форум не стане адзіначасным, а будзе праходзіць на працягу года, у тым ліку і ў рэгіянальных ВНУ.

Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўзнагароджання лаурэатаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Фото Алексея Ясько

Дадатковая інфармацыя