Незвычайны семінар прайшоў на філалагічным факультэце

Незвычайны семінар прайшоў на філалагічным факультэце

27 01 16 1Незвычайны семінар прайшоў на філалагічным факультэце 20 студзеня 2016 года. З дапамогай сучасных сацыяльных тэхналогій яго ўдзельнікі шукалі адказ на пытанне: “Што такое сяброўства?” Пытанне было зададзена нашым госцем з Галандыі Брукхайзен Херман Дэрк.

Ён працаваў у арганізацыі, якая выпускала абсталяванне, прыборы, цацкі для дзяцей з сіндромам Даўна, а таксама дзяцей, якія пакутуюць ад аўтызму і другіх адхіленняў. У Беларусь прыязджае, каб дапамагчы дзіцячаму саду “Наш дом” у Ельскім раёне.

У Мазыры ён знаходзіўся з прыватным візітам і па запрашэнні студэнткі 4 курса Хадуньковай Юліі наведаў наш універсітэт і прыняў удзел у рабоце семінара па спецкурсе “Інавацыйныя тэхналогіі навучання замежным мовам”. Семінар адбыўся з удзелам студэнтаў 3 курса спецыяльнасці “Замежная мова (англійская)” і выпускніцы 2015 г., Прэзідэнцкага стыпендыята, а на сённяшні дзень – настаўніцы англійскай мовы ДУА “СШ № 14 г. Мазыра” Валерыі Маразевіч.

Удзельнікі, працуючы ў творчых мікрагрупах, мелі магчымасць не толькі пагаварыць па-англійску, задаць нашаму госцю, таксама педагогу па адукацыі, усе пытанні аб жыцці, сяброўстве, сістэме адукацыі ў іншых краінах, якія іх цікавілі, але і расказаць на англійскай мове аб тым, чым ганарацца беларусы, і нават праспявалі беларускія песні.

Семінар прайшоў у нефармальнай сяброўскай абстаноўцы. У выніку ўсе прысутныя з натхненнем прыйшлі да высновы, што ў нас больш агульнага, чым таго, што нас размяжоўвае, а самая зразумелая для ўсіх людзей мова – гэта мова сяброўства. Арганізавала семінар намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Гуцко І.М., а правяла – старшы выкладчык Кісялёва С.В.

27 01 16 2

27 01 16 3

27 01 16 4

27 01 16 5

Дадатковая інфармацыя