Урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі

Урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі

 

27 студзеня ва ўніверсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі, які ў Беларусі штогадова адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.

Навука стварае надзейны інтэлектуальны фундамент беларускай дзяржавы, вызначае шляхі нашага руху наперад. Сучаснае пакаленне беларускіх вучоных памнажае традыцыі сваіх папярэднікаў, садзейнічае вырашэнню маштабных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся намеснік старшыні Мазырскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Віктаравіч Дылюк, які павіншаваў навуковую грамадскасць універсітэта з прафесійным святам і перадаў прывітальны адрас ад старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Я.Б. Адаменка.

 

С.В. Дылюк уручыў Ганаровыя граматы і лісты падзякі.

 

За высокія вынікі ў навукова-даследчай рабоце і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі Ганаровай граматай Мазырскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана Таццяна Анатольеўна Лупалаў, дацэнт кафедры прыродакарыстання і аховы прыроды, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт;

 

за высокія навуковыя вынікі, падрыхтоўку навуковых кадраў, актыўную работу па ўкараненні інавацыйных тэхналогій у працэс навучання студэнтаў і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі Ганаровай граматай Мазырскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана Алена Юр’еўна Гумінская, загадчык кафедры прыродакарыстання і аховы прыроды, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт;

 

за высокія навуковыя вынікі, актыўную работу па ўкараненні інавацыйных тэхналогій у працэс навучання студэнтаў, міжнароднае супрацоўніцтва і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі Ганаровай граматай Мазырскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана Марына Генадзьеўна Лобан, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай філалогіі.

 

Рэктар УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, доктар біялагічных навук, прафесар, Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Валянцін Васільевіч Валетаў павіншаваў калектыў універсітэта з Днём беларускай навукі і ўручыў Ганаровыя граматы і лісты падзякі.

 

За шматгадовую, плённую навукова-педагагічную дзейнасць, паспяховае кіраўніцтва навукова-даследчай работай студэнтаў і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Тамара Сяргееўна Нуждзіна, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

 

за высокую выніковасць кіраўніцтва навукова-даследчай работай студэнтаў і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі Граматай УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ўзнагароджана Вольга Піліпаўна Смалякова, загадчык кафедры прафесійнага навучання, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

 

Лісты падзякі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна за высокую выніковасць кіраўніцтва навукова-даследчай работай студэнтаў і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі атрымалі:

 

Ірына Дзмітрыеўна Сцельчанка, старшы выкладчык кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі;

 

Валянціна Паўлаўна Шаўчэнка, старшы выкладчык кафедры педагогікі.

 

З асноўнымі вынікамі выканання Дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў у 2011–2015 гг. прысутных азнаёміў начальнік навукова-даследчага сектара Эдуард Яўгеньевіч Грачаннікаў, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

 

Святочны настрой усім прысутным стваралі ў гэты вечар творчыя калектывы ўніверсітэта.

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя