Рэспубліканская ўніверсіяда–2016 па лёгкай атлетыцы (у памяшканні)

Рэспубліканская ўніверсіяда–2016 па лёгкай атлетыцы (у памяшканні)

l atl

28–29 студзеня на базе лёгкаатлетычнага манежа ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт” прайшла Рэспубліканская ўніверсіяда–2016 па лёгкай атлетыцы (у памяшканні).

На завяршальным этапе ўніверсіяды за прызавыя месцы змагалася 347 студэнтаў-спартсменаў з 28 устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Каманда УА МДПУ імя І.П. Шамякіна заняла 4 месца.

1 месца студэнты нашага ўніверсітэта занялі ў наступных дысцыплінах:

– эстафета 4 х 200м. Жанчыны: Міхайлава Ганна, Мулярчык Крысціна, Палянская Ілона, Шыманская Вікторыя;

– 60 метраў с/б. Мужчыны: Параханько Віталь;

– 2000* метраў с/п Мужчыны: Іваненка Дзмітрый;

– піханне ядра. Жанчыны: Коўб Вікторыя.

2 месца – у наступных дысцыплінах:

– 60 метраў с/б. Жанчыны: Палянская Ілона;

– 400 метраў. Жанчыны: Шыманская Вікторыя;

– 1500 метраў. Мужчыны: Мішкус Арцём;

– 3000 метраў. Мужчыны: Іваненка Дзмітрый;

– піханне ядра. Мужчыны: Нічыпар Аляксей.

3 месца – у наступных дысцыплінах:

– 60 метраў с/б. Мужчыны: Сарока Вадзім;

– 60 метраў. Мужчыны: Старынскі Сяргей;

– 800 метраў. Мужчыны: Мішкус Арцём.

Віншуем нашых студэнтаў з выдатным выступленнем! 

 

Дадатковая інфармацыя