Галоўная

Галоўная Навіны

7-ы этап фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі

28 верасня 2016 года ў БДПУ імя М. Танка пад дэвізам “Псіхолага-педагагічная навука – рэсурс устойлівага развіцця соцыуму” адбываўся 7-ы этап Фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі.

У навуковым форуме прыняла ўдзел дэлегацыя МДПУ імя І.П. Шамякіна: Болбас В.С. – першы прарэктар, Э.Я. Грачаннікаў – начальнік навукова-даследчага сектара, Г.В. Юдзянкова – загадчык аспірантуры, старшыня савета маладых вучоных, С.В. Мацвеева – начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю, магістрант, Т.В. Лобан – перакладчык аддзела  міжнародных сувязей, аспірант, А.М. Казмірчук – загадчык бібліятэкі.

Падрабязней...

Семінар “Прававая падтрымка дзяцей-сірат і асоб з ліку дзяцей сірат і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”

21 верасня на базе “Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна” адбыўся семінар “Прававая падтрымка дзяцей-сірат і асоб з ліку дзяцей сірат і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”.

Падрабязней...

Прывітанне, першакурснік!

profУ першыя дні верасня прафактыў факультэтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і старшыня першаснай арганізацыі студэнтаў Струкаў В.В. правялі сустрэчы са студэнтамі 1 курса, на якіх азнаёмілі навучэнцаў з мэтамі і задачамі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ў цэлым, а таксама падрабязна расказалі пра дзейнасць першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта. Па выніках гэтых сустрэч усе першакурснікі ўступілі ў рады галіновага прафсаюза.

Падрабязней...

Адкрыты дыялог у МДПУ

16-09-138 верасня ў ПА ГА “БРСМ” УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбыўся “Адкрыты дыялог”. Актуальная тэма “Беларускі брэнд” з удзелам кандыдата эканамічных навук, дацэнта Арлова Л.В., прадстаўнікоў прадпрыемстваў Мазырскага раёна “Мазырскія малочныя прадукты”, “Саўгас-камбінат “Зара””, “МШФ “Надэкс”” дазволіла моладзі даведацца, як будуецца работа па фарміраванні брэнда прадпрыемстваў, як прадукцыя прадстаўлена на міжнародным рынку, па якіх спецыфічных асаблівасцях прадукцыя Мазырскага раёна займае першыя пазіцыі ў рэспубліцы. Не толькі абмеркаванне, распрацоўка маладзёжных ініцыятыў, але і дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў Мазырскага раёна была прапанавана ўдзельнікам адкрытага дыялогу.

Падрабязней...

Захавай сваё здароўе самастойна

12-17 верасня адбылася сустрэча з прадстаўніком арганізацыі аховы здароўя, участковым тэрапеўтам Астаповіч Аленай Пятроўнай па пытаннях прафілактыкі ГРЫПу і іншых сезонных вірусных захворванняў.

Асноўным спосабам прафілактыкі з’яўляецца вакцынацыя, якая праводзіцца штогадова напярэдадні эпідэмічнага сезону, і эфектыўна абараняе арганізм ад вірусаў на працягу 6–8 месяцаў. Да катэгорый, якія найбольш адчуваюць патрэбу ў вакцынацыі, адносяцца дзеці, людзі сталага ўзросту, а таксама тыя, хто працуе ў калектыве, часцей кантактуе з іншымі людзьмі (дзіцячы сад, школа, паліклініка). Паводле статыстыкі, са 100 прывітых вірус атакуе арганізм 2-3 пацыентаў і захворванне ў такім выпадку працякае без ускладненняў.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя