Семінар “Прававая падтрымка дзяцей-сірат і асоб з ліку дзяцей сірат і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”

Семінар “Прававая падтрымка дзяцей-сірат і асоб з ліку дзяцей сірат і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”

21 верасня на базе “Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна” адбыўся семінар “Прававая падтрымка дзяцей-сірат і асоб з ліку дзяцей сірат і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”.

На мерапрыемстве выступілі псіхолаг, юрыст і іншыя спецыялісты ТЦСАН. Педагог сацыяльны УА “Мазырскі дзяржаўны ліцэй будаўнікоў” расказала аб методыцы работы з навучэнцамі дадзенай катэгорыі, аб правах і ільготах ва ўстановах адукацыі, якія ўключаюць дзяржаўнае забеспячэнне, сацыяльную стыпендыю і матэрыяльную дапамогу.

Для студэнтаў таксама растлумачылі неабходнасць працаўладкавання пасля заканчэння навучання для захавання права карыстання сваімі ільготамі і расказалі пра негатыўныя вынікі звальнення па артыкуле за прагулы альбо парушэнне працоўнай дысцыпліны. Было падкрэслена, што ў такім выпадку далейшае працаўладкаванне практычна немагчыма.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням адраснай сацыяльнай дапамогі, якая можа прадастаўляцца неабароненым катэгорыям грамадзян пасля заканчэння навучання.

У ходзе семінара ўсе ўдзельнікі атрымалі шанц задаць спецыялістам пытанні, якія іх цікавяць, і абмеркаваць шляхі іх вырашэння. 

Дадатковая інфармацыя