Галоўная

Галоўная Навіны

Наведванне Кабінета Канфуцыя

10-11-01

8 лістапада група студэнтаў філалагічнага факультэта разам з куратарам, дацэнтам кафедры беларускай і рускай філалогіі Т.І. Татарынавай наведалі Кабінет Канфуцыя РІКК БДУ пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны. Кіраўнік кабінета, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства У.І. Коваль правёў цікавую экскурсію, пазнаёміўшы студэнтаў з накірункамі работы кабінета, з перспектывамі яго развіцця. Неабходна таксама падзякаваць выкладчыку Чжан Сяохун за магчымасць прысутнічаць на занятках па асновах кітаязнаўства.

Падрабязней...

Студэнцкая моладзь у праваахоўным руху

04-3

3 лістапада на базе Мазырскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь адбыўся дзень адкрытых дзвярэй для актыву ПА ГА “БРСМ” УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”. Студэнтам прадэманстравалі прыёмы рукапашнага бою, работу чатырохногіх памочнікаў службы аховы пры затрымцы правапарушальнікаў. Таксама студэнтаў азнаёмілі з гісторыяй утварэння Мазырскага аддзела Дэпартамента аховы, расказалі пра асаблівасці нясення службы і патрабаваннях, якія прад’яўляюцца да кандыдатаў на работу.

 

Падрабязней...

Сяброўства без межаў

01-11-0127 кастрычніка 2016 года Рэспубліка Туркменістан адзначае самае галоўнае свята краіны – 25-ую гадавіну Незалежнасці. У рамках свята для студэнтаў з Рэспублікі Туркменістан, якія навучаюцца ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, быў праведзены шэраг мерапрыемстваў.

26 кастрычніка на базе кінатэатра “Мір” быў арганізаваны прагляд фільма аб Туркменістане.

27 кастрычніка ва ўніверсітэце адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Туркменістан, на якім прысутнічалі рэктар універсітэта Валянцін Васільевіч Валетаў, запрошаныя госці, а таксама студэнцкі актыў універсітэта. Усе прысутныя паглыбіліся ў свет самабытнасці Туркменістана.

Падрабязней...

Педагагічная практыка: інтэграцыя адукацыйнай прасторы кафедра-філіял

27 кастрычніка 2016 года на базе ДУА “Санаторны яслі-сад № 13 г. Мазыра” – філіяла кафедры педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі – адбылося чарговае пасяджэнне школы перадавога вопыту на тэму “Узаемадзеянне з бацькамі ў захаванні і ўмацаванні здароўя выхаванцаў”. Былі абмеркаваны актуальныя пытанні захавання і ўмацавання фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей дашкольнага ўзросту, праведзены майстар-класы, флэш-моб, адбыўся абмен вопытам. У рабоце метадычнага аб’яднання прынялі ўдзел кіраўнік практыкі ўніверсітэта А.А. Сазанчук, ст. выкладчык Т.А. Пазняк, студэнты-практыканты 4 курса спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя” Ашурава Вольга, Баброўнік Юлія, Жураў Святлана, Неўмяржыцкая Віталіна. 

 

Падрабязней...

Студэнцкая моладзь тэхнолага-біялагічнага факультэта ў прадпрымальніцтве

31-10-0231-10-0427 кастрычніка 2016 года на базе УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт” адбылося Рэспубліканскае стартап-мерапрыемства “Моладзь у прадпрымальніцтве”.

У адкрыцці стартап-форума прыняў удзел Міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў.

Студэнцкія каманды ВНУ Беларусі выступалі з цікавымі бізнес-ідэямі і праектамі, а таксама праектамі ў сацыяльнай сферы, сферы адукацыі, каб прыцягнуць увагу інвестараў і грамадскасці да сваіх ідэй, прадставіць сябе патэнцыяльным работадацелям. 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя