Наведванне Кабінета Канфуцыя

Наведванне Кабінета Канфуцыя

10-11-01

8 лістапада група студэнтаў філалагічнага факультэта разам з куратарам, дацэнтам кафедры беларускай і рускай філалогіі Т.І. Татарынавай наведалі Кабінет Канфуцыя РІКК БДУ пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны. Кіраўнік кабінета, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства У.І. Коваль правёў цікавую экскурсію, пазнаёміўшы студэнтаў з накірункамі работы кабінета, з перспектывамі яго развіцця. Неабходна таксама падзякаваць выкладчыку Чжан Сяохун за магчымасць прысутнічаць на занятках па асновах кітаязнаўства.

Пашырэнне і паглыбленне супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай на дзяржаўным узроўні, старажытная і багатая культура садзейнічалі ўзрастанню ў студэнтаў цікавасці да вывучэння кітайскай мовы. Разам з удзячнасцю неабходна выказаць надзею на тое, што і ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна з’явіцца такая магчымасць. 

10-11-02 10-11-03
10-11-04

Дадатковая інфармацыя