Сяброўства без межаў

Сяброўства без межаў

01-11-0127 кастрычніка 2016 года Рэспубліка Туркменістан адзначае самае галоўнае свята краіны – 25-ую гадавіну Незалежнасці. У рамках свята для студэнтаў з Рэспублікі Туркменістан, якія навучаюцца ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, быў праведзены шэраг мерапрыемстваў.

26 кастрычніка на базе кінатэатра “Мір” быў арганізаваны прагляд фільма аб Туркменістане.

27 кастрычніка ва ўніверсітэце адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Туркменістан, на якім прысутнічалі рэктар універсітэта Валянцін Васільевіч Валетаў, запрошаныя госці, а таксама студэнцкі актыў універсітэта. Усе прысутныя паглыбіліся ў свет самабытнасці Туркменістана.

Рэктар універсітэта павіншаваў студэнтаў з нацыянальным святам і адзначыў, наколькі моцным з’яўляецца сяброўства паміж студэнтамі з Туркменістана і Рэспублікі Беларусь.

Арганізатарамі святочнага канцэрта сталі прадстаўнікі Туркменскага зямляцтва. Студэнты пазнаёмілі прысутных з гісторыяй станаўлення Незалежнасці Туркменістана, з дасягненнямі сваёй краіны за гэтыя гады, расказалі аб ролі краіны на міжнароднай арэне.

Святочнае мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю культуры роднай краіны, а таксама на далейшае сяброўства паміж беларускімі і туркменскімі студэнтамі. Праграма канцэрта ўключала народныя песні і танцы.

А заключным акордам мерапрыемства стала дэгустацыя нацыянальных страў Туркменістана. 

01-11-02 01-11-03 01-11-04
01-11-05 01-11-06 01-11-07
01-11-08 01-11-09 01-11-10
01-11-11 01-11-12 01-11-13
01-11-14 01-11-15 01-11-16
                                                             01-11-17

Дадатковая інфармацыя