Педагагічная практыка: інтэграцыя адукацыйнай прасторы кафедра-філіял

Педагагічная практыка: інтэграцыя адукацыйнай прасторы кафедра-філіял

27 кастрычніка 2016 года на базе ДУА “Санаторны яслі-сад № 13 г. Мазыра” – філіяла кафедры педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі – адбылося чарговае пасяджэнне школы перадавога вопыту на тэму “Узаемадзеянне з бацькамі ў захаванні і ўмацаванні здароўя выхаванцаў”. Былі абмеркаваны актуальныя пытанні захавання і ўмацавання фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей дашкольнага ўзросту, праведзены майстар-класы, флэш-моб, адбыўся абмен вопытам. У рабоце метадычнага аб’яднання прынялі ўдзел кіраўнік практыкі ўніверсітэта А.А. Сазанчук, ст. выкладчык Т.А. Пазняк, студэнты-практыканты 4 курса спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя” Ашурава Вольга, Баброўнік Юлія, Жураў Святлана, Неўмяржыцкая Віталіна.

 

 

Дадатковая інфармацыя