Студэнцкая моладзь у праваахоўным руху

Студэнцкая моладзь у праваахоўным руху

04-3

3 лістапада на базе Мазырскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь адбыўся дзень адкрытых дзвярэй для актыву ПА ГА “БРСМ” УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”. Студэнтам прадэманстравалі прыёмы рукапашнага бою, работу чатырохногіх памочнікаў службы аховы пры затрымцы правапарушальнікаў. Таксама студэнтаў азнаёмілі з гісторыяй утварэння Мазырскага аддзела Дэпартамента аховы, расказалі пра асаблівасці нясення службы і патрабаваннях, якія прад’яўляюцца да кандыдатаў на работу.

Прыемным завяршэннем мерапрыемства стала ўручэнне пасведчанняў новым членам маладзёжнага атрада правапарадку імя А.П. Царэнка.

 

                                                                                             

Таццяна Процка,
сакратар ПА ГА “БРСМ”
УА МДПУ імя І.П. Шамякіна

 

Дадатковая інфармацыя