7-ы этап фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі

7-ы этап фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі

28 верасня 2016 года ў БДПУ імя М. Танка пад дэвізам “Псіхолага-педагагічная навука – рэсурс устойлівага развіцця соцыуму” адбываўся 7-ы этап Фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі.

У навуковым форуме прыняла ўдзел дэлегацыя МДПУ імя І.П. Шамякіна: Болбас В.С. – першы прарэктар, Э.Я. Грачаннікаў – начальнік навукова-даследчага сектара, Г.В. Юдзянкова – загадчык аспірантуры, старшыня савета маладых вучоных, С.В. Мацвеева – начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю, магістрант, Т.В. Лобан – перакладчык аддзела  міжнародных сувязей, аспірант, А.М. Казмірчук – загадчык бібліятэкі.

На Фестывалі было прадстаўлена 7 устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі, у якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка педагагічных кадраў: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова, Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

На працягу ўсяго Фестывалю працавала інтэрактыўная выстава дасягненняў у галіне навукова-даследчай дзейнасці суб’ектаў вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Усяго было арганізавана 7 пляцовак: “Развіццё маладзёжнай навукі ў кластары”, “Навуковыя школы кластара”, “Педагагічная навука і практыка кластара”, “Маладыя вучоныя кластара”, “Навукова-адукацыйны асяродак кластара”, “Сеткавае ўзаемадзеянне ў кластары”, “Інавацыйныя і эксперыментальныя распрацоўкі кластара”. Прадстаўленыя на выставе матэрыялы аб развіцці маладзёжнай навукі ў нашым універсітэце адзначаны сертыфікатам.

У рамках праекта “Залатыя лекцыі” па псіхолага-педагагічным навукам вядомых вучоных вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі першы прарэктар нашага ўніверсітэта Валерый Сяргеевіч Болбас, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, выступіў перад студэнцкай аўдыторыяй з лекцыяй  «Этнаэтычныя асновы выхавання як фактар сацыяльнай стабільнасці». 

Дадатковая інфармацыя