Прывітанне, першакурснік!

Прывітанне, першакурснік!

profУ першыя дні верасня прафактыў факультэтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і старшыня першаснай арганізацыі студэнтаў Струкаў В.В. правялі сустрэчы са студэнтамі 1 курса, на якіх азнаёмілі навучэнцаў з мэтамі і задачамі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ў цэлым, а таксама падрабязна расказалі пра дзейнасць першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта. Па выніках гэтых сустрэч усе першакурснікі ўступілі ў рады галіновага прафсаюза.

16 верасня 2016 года ў рамках акцыі “Прывітанне, першакурснік!” адбылася сустрэча прафактыву фізіка-інжынернага факультэта з першакурснікамі, якім былі ўручаны прафсаюзныя білеты і прадукцыя з лагатыпам прафсаюзнай арганізацыі.

prof-2

 

prof-1

На фота:

старшыня прафбюро факультэта Бездарогаў Дзмітрый,
член прафбюро Кахно Екацярына,
студэнты-першакурснікі

Дадатковая інфармацыя