Адкрыты дыялог у МДПУ

Адкрыты дыялог у МДПУ

16-09-138 верасня ў ПА ГА “БРСМ” УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбыўся “Адкрыты дыялог”. Актуальная тэма “Беларускі брэнд” з удзелам кандыдата эканамічных навук, дацэнта Арлова Л.В., прадстаўнікоў прадпрыемстваў Мазырскага раёна “Мазырскія малочныя прадукты”, “Саўгас-камбінат “Зара””, “МШФ “Надэкс”” дазволіла моладзі даведацца, як будуецца работа па фарміраванні брэнда прадпрыемстваў, як прадукцыя прадстаўлена на міжнародным рынку, па якіх спецыфічных асаблівасцях прадукцыя Мазырскага раёна займае першыя пазіцыі ў рэспубліцы. Не толькі абмеркаванне, распрацоўка маладзёжных ініцыятыў, але і дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў Мазырскага раёна была прапанавана ўдзельнікам адкрытага дыялогу.Па выніках дыялогу моладзь выступіла з ініцыятывай стварэння маладзёжных крэатыўных рэкламных ролікаў, якія папулярызуюць прадукцыю нашага раёна. 

16-09-04 16-09-05
16-09-06 16-09-07
16-09-08 16-09-09
16-09-10 16-09-12

Таццяна Процка,
сакратар ПА ГА “БРСМ” УА МДПУ імя І.П. Шамякіна

Дадатковая інфармацыя