Захавай сваё здароўе самастойна

Захавай сваё здароўе самастойна

12-17 верасня адбылася сустрэча з прадстаўніком арганізацыі аховы здароўя, участковым тэрапеўтам Астаповіч Аленай Пятроўнай па пытаннях прафілактыкі ГРЫПу і іншых сезонных вірусных захворванняў.

Асноўным спосабам прафілактыкі з’яўляецца вакцынацыя, якая праводзіцца штогадова напярэдадні эпідэмічнага сезону, і эфектыўна абараняе арганізм ад вірусаў на працягу 6–8 месяцаў. Да катэгорый, якія найбольш адчуваюць патрэбу ў вакцынацыі, адносяцца дзеці, людзі сталага ўзросту, а таксама тыя, хто працуе ў калектыве, часцей кантактуе з іншымі людзьмі (дзіцячы сад, школа, паліклініка). Паводле статыстыкі, са 100 прывітых вірус атакуе арганізм 2-3 пацыентаў і захворванне ў такім выпадку працякае без ускладненняў.

На сустрэчы студэнтам і выкладчыкам нагадалі аб простых правілах, з дапамогай якіх можна папярэдзіць распаўсюджванне ўзбуджальнікаў, якія выклікаюць рэспіраторныя інфекцыі:

– пазбягаць блізкіх кантактаў з людзьмі, якія здаюцца нездаровымі;

– пазбягаць шматлюдных месцаў альбо скараціць час знаходжання ў шматлюдных месцах;

– старацца не датыкацца да вуснаў і носа;

– прытрымлівацца гігіены рук – часцей мыць рукі вадой з мылам альбо выкарыстоўваць сродак для дэзінфекцыі рук на спіртавой аснове, асабліва ў выпадку дотыку да вуснаў, носа;

– павялічыць прыток свежага паветра ў жылыя памяшканні, як можна часцей адчыняць вокны;

–  выкарыстоўваць ахоўныя маскі пры кантакце з хворым чалавекам;

–   прытрымлівацца здаровага ладу жыцця: паўнацэнны сон, рацыянальнае харчаванне, фізічная актыўнасць, рэгулярныя прагулкі на свежым паветры.

Дадатковая інфармацыя