Галоўная

Галоўная Навіны

Ветэранам – павага і ўшанаванне!

12-05Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і ўдзячнасць пераможцам перадаецца з пакалення  ў пакаленне. Сёння мы нізка схіляем галовы перад вечнай памяццю паўшых і ўдзячныя тым, хто застаўся жывым.

Напярэдадні 9 Мая адміністрацыя, супрацоўнікі, прафсаюзныя арганізацыі і студэнты наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых супрацоўнікаў універсітэта – Качубей Уладзіміра Данілавіча, Раманаву Екацярыну Піліпаўну, павіншавалі з Днём Вялікай Перамогі, пажадалі моцнага здароўя, радасці ў вачах і ўсмешак. Нягледзячы на ўзрост, ветэраны ў святочныя дні адчуваюць небывалы прыліў сіл.

Разам з віншаваннямі і падарункамі студэнты ўніверсітэта ўстанавілі на іх дамах памятныя таблічкі “Тут жыве ветэран”.

Зямны паклон усім, хто не шкадаваў сябе на фронце і ў тыле!
Вечная слава героям-пераможцам! 

«Песні вясны, песні Перамогі!»

 6 мая ў галоўным корпусе ўніверсітэта адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да святкавання Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтая вайна была цяжкай для нашага народа. Праз вялікія выпрабаванні, гібель лепшых сыноў і дачок краіны мы прыйшлі да доўгачаканай Перамогі.

Падрабязней...

Акцыя “Зорка Перамогі” на філалагічным

11-05-16-1З 06.05.2016 на філалагічным факультэце праходзіць грамадзянска-патрыятычная акцыя “Зорка Перамогі”, якая аб’яднала прадстаўнікоў розных пакаленняў і нацыянальнасцей. Студэнты і выкладчыкі факультэта ўшанавалі памяць тых, хто прайшоў праз жорсткія гады вайны, узгадалі сваіх родных – удзельнікаў гераічных падзей 1941–1945 гадоў.

Падрабязней...

Удзел УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ў кірмашы адукацыйных паслуг у Туркменістане

11052016-2-1

27–30 красавіка ў г. Ашхабадзе, у Туркменскім дзяржаўным інстытуце транспарту і сувязі, адбылася выстава беларускіх адукацыйных паслуг – Кірмаш ведаў, арганізаваная па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Беларусь пры садзеянні Міністэрства адукацыі Туркменістана.

УА МДПУ імя І.П. Шамякіна не першы раз прымае ўдзел у адукацыйных выставах у Туркменістане: у снежні мы ўдзельнічалі ў Нацыянальнай выставе-кірмашы ў рамках візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Туркменістан з нагоды 20-годдзя Нейтралітэту Туркменістана.

Падрабязней...

Віншуем з сярэбранай узнагародай чэмпіянату Еўропы!

6–8 мая 2016 г. у Брандэнбургу (Германія) адбыўся чэмпіянат Еўропы па веславанні акадэмічным.

Студэнт факультэта фізічнай культуры Ігар Пашэвіч у складзе экіпажа мужчынскай чацвёркі распашной без рулявога заваяваў сярэбраны медаль з вынікам 6:20.91.

 ВІНШУЕМ!

Дадатковая інфармацыя