Удзел УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ў кірмашы адукацыйных паслуг у Туркменістане

Удзел УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ў кірмашы адукацыйных паслуг у Туркменістане

11052016-2-1

27–30 красавіка ў г. Ашхабадзе, у Туркменскім дзяржаўным інстытуце транспарту і сувязі, адбылася выстава беларускіх адукацыйных паслуг – Кірмаш ведаў, арганізаваная па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Беларусь пры садзеянні Міністэрства адукацыі Туркменістана.

УА МДПУ імя І.П. Шамякіна не першы раз прымае ўдзел у адукацыйных выставах у Туркменістане: у снежні мы ўдзельнічалі ў Нацыянальнай выставе-кірмашы ў рамках візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Туркменістан з нагоды 20-годдзя Нейтралітэту Туркменістана.

Урачыстае адкрыццё выставы адбылося з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Алега Табанюхава і рэктара Туркменскага дзяржаўнага інстытута транспарту і сувязі Нурнепеса Куліева.

На цырымоніі адкрыцця выставы ў Міністэрстве адукацыі Туркменістана адбылася сустрэча прадстаўнікоў туркменскіх і беларускіх ВНУ, на якой абмяркоўваліся пытанні далейшага двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі.

На выставе быў прадэманстраваны шырокі спектр адукацыйных паслуг, якія аказвае УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, умовы паступлення і навучання ва ўніверсітэце, магчымасці навуковай, грамадскай і дасугавай дзейнасці студэнтаў, адбыліся сустрэчы і кансультацыі з патэнцыяльнымі туркменскімі абітурыентамі, іх бацькамі, настаўнікамі, туркменскімі студэнтамі і іншымі зацікаўленымі асобамі.

    

 

Дадатковая інфармацыя