«Песні вясны, песні Перамогі!»

«Песні вясны, песні Перамогі!»

 6 мая ў галоўным корпусе ўніверсітэта адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да святкавання Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтая вайна была цяжкай для нашага народа. Праз вялікія выпрабаванні, гібель лепшых сыноў і дачок краіны мы прыйшлі да доўгачаканай Перамогі.

Павіншаваць калектыў на сцэну быў запрошаны першы прарэктар універсітэта Валерый Сяргеевіч Болбас. У сваёй віншавальнай прамове Валерый Сяргеевіч адзначыў, што Дзень Перамогі дарагі для кожнага з нас. Усе, хто ішоў у тыя гады пад кулі, снарады і бомбы, хто ў тыле ворага набліжаў гэты дзень, былі гатовыя трываць любыя страты, аддаць сваё жыццё, каб квітнела любімая Радзіма, быў свабодным і шчаслівым яе народ. Звяртаючыся да студэнцкай моладзі, ён падкрэсліў, што дзяржава робіць стаўку на моладзь, давярае моладзі, а граматная маладзёжная палітыка з’яўляецца стратэгіяй дзяржавы. Іменна пагэтаму захаваць памяць аб вялікім подзвігу савецкага народа ў барацьбе з фашызмам даверана моладзі. Маладому пакаленню неабходна берагчы і любіць сваю краіну, годнай працай упрыгожваць яе росквіт і магутнасць.

Песні ваенных гадоў гучалі на святочным канцэрце, яшчэ раз нагадваючы, што, колькі б год не прайшло, мы ніколі не забудзем Вялікую Перамогу. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, аб яе героях і подзвігах будзе заўсёды жыць у сэрцах людзей.

Дадатковая інфармацыя