Галоўная

Галоўная Навіны

Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)

05-05-0421.04.2016 на базе Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адбыўся рэгіянальны семінар-практыкум па тэме “Асаблівасці арганізацыі праектнай дзейнасці ў аб’яднаннях па інтарэсах” у рамках раённага рэсурсавага цэнтра па мастацкім накірунку для педагогаў дадатковай адукацыі. У семінары прынялі ўдзел педагогі дадатковай адукацыі Мазырскага і Калінкавіцкага раёнаў.

Падрабязней...

Сяброўства і супрацоўніцтва – залог паспяховай адаптацыі да ўмоў навучання ва ўніверсітэце

04-05-0129 красавіка 2016 года ў рамках дзейнасці студэнцкага гуртка “Адаптацыя да ўмоў навучання ў ВНУ” пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры псіхалогіі і педагогікі прафесійнага навучання Мураўёвай Аксаны Сяргееўны быў праведзены круглы стол па праблемах адаптацыі замежных студэнтаў да ўмоў навучання ў беларускай ВНУ.

Падрабязней...

Дасягаючы новых вяршынь…

04052016-1-3З 1 па 30 красавіка 2016 года на базе Томскага політэхнічнага ўніверсітэта праводзілася V Міжнародная інтэрнет-алімпіяда для студэнтаў энергетычных спецыяльнасцей. Упершыню ўдзел у ёй прымалі студэнты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Студэнты 2–4 курсаў філалагічнага факультэта (спецыяльнасць “Англійская мова. Нямецкая мова”) з вялікай цікавасцю паставіліся да прапановы паўдзельнічаць у правядзенні алімпіяды ў рэжыме анлайн. Арганізацыяй алімпіяды на базе нашай ВНУ, а таксама ацэньваннем прэзентацый студэнтаў з Томска займаліся супрацоўнікі кафедр англійскай мовы і МВЗМ і замежных моў (Кавалёва А.В., Русецкая І.У., Старавойт М.Г., Качур М.С., Кісялёва С.В., Крычун А.Э.).

Падрабязней...

Міс Універсітэт – 2016!

02-05-01

28 красавіка ў Палацы культуры “Будаўнік” адбыўся конкурс прыгажосці і грацыі “Міс Універсітэт – 2016”. 8 таленавітых і артыстычных студэнтак усіх факультэтаў універсітэта не пабаяліся выйсці на публіку і паказаць усе свае здольнасці ў барацьбе за тытул “Міс Універсітэт – 2016”.

Падрабязней...

Тыдзень студэнцкай навукі ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна

З 16 па 22 красавіка ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна праходзіў Тыдзень студэнцкай навукі пад эгідай “Фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі 2016”, ініцыіраванага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней

Дадатковая інфармацыя