Міс Універсітэт – 2016!

Міс Універсітэт – 2016!

02-05-01

28 красавіка ў Палацы культуры “Будаўнік” адбыўся конкурс прыгажосці і грацыі “Міс Універсітэт – 2016”. 8 таленавітых і артыстычных студэнтак усіх факультэтаў універсітэта не пабаяліся выйсці на публіку і паказаць усе свае здольнасці ў барацьбе за тытул “Міс Універсітэт – 2016”.

На працягу двух месяцаў удзельніцы актыўна рыхтаваліся да будучай падзеі. Дзяўчаты навучаліся навыкам дэфіле, сцэнічнай мове, акторскаму майстэрству, а таксама ўдзельнічалі ў розных прымерках і фотаздымках.

Для ўрачыстага адкрыцця мерапрыемства на сцэну быў запрошаны Сяргей Мікалаевіч Шчур, прарэктар па вучэбнай рабоце. У сваёй прамове ён падкрэсліў значнасць конкурсу, які дае магчымасць кожнай дзяўчыне заявіць пра сябе як пра асобу творчую, мэтанакіраваную, прадпрымальную, абаяльную, якая верыць у свае сілы, любіць сваю краіну і жадае зрабіць свет лепшым.

Конкурс складаўся з пяці этапаў: дэфіле, інтэлектуальны конкурс, выхад у купальніках, творчы конкурс, дэфіле ў вясельных сукенках.

У творчым конкурсе кожная з удзельніц прадставіла нумар, выявіўшы ўвесь свой артыстызм. У інтэлектуальным конкурсе дзяўчаты падзяліліся з прысутнымі тым, якога супергероя яны возьмуць з сабой выратоўваць свет. Аднак уся далікатнасць і шыкоўнасць дзяўчат – будучых нявест – былі прадстаўлены ў конкурсе дэфіле ў вясельных сукенках. Букеты кветак, аформленыя канкурсанткамі, дадалі іх вобразам гарманічнасці і завершанасці.

Нягледзячы на жорсткае судзейства, без узнагароды ніхто не застаўся. Кожная ўдзельніца свята прыгажосці і грацыі стала пераможцай у той ці іншай намінацыі і была ўзнагароджана прызамі і падарункамі, прадастаўленымі спонсарамі мерапрыемства.

На працягу месяца ў сетцы інтэрнет праходзіла адкрытае галасаванне за званне «Міс ONLINE». Па выніках галасавання тытул «Міс ONLINE» атрымала Вікторыя Катвіцкая, студэнтка факультэта фізічнай культуры.

Па выніках конкурсу прыгажосці і грацыі “Міс Універсітэт – 2016” намінацыі размеркаваліся наступным чынам:

“Міс Арыгінальнасць” – Максіменка Алена, філалагічны факультэт;

“Міс Чароўнасць” – Шырын Джангелдыева, філалагічны факультэт;

“Міс Абаяльнасць” – Шапачкіна Аліна, факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі;

“Міс Грацыя” – Катвіцкая Вікторыя, факультэт фізічнай культуры;

“Міс Артыстызм” – Сахно Ганна, фізіка-інжынерны факультэт;

“Другая Віцэ-Міс Універсітэт” – Сарокіна Валерыя, тэхнолага-біялагічны факультэт;

“Першая Віцэ-Міс Універсітэт” – Кукса Вікторыя, факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі;

Міс Універсітэт – 2016” – Палуян Галіна, філалагічны факультэт.

Віншуем і жадаем усім удзельніцам маладосці, прыгажосці і вясновага настрою!

02-05-02 02-05-19
02-05-04
02-05-05 02-05-12
02-05-07
02-05-06
02-05-09 02-05-03
02-05-11 02-05-15
02-05-13
02-05-14 02-05-08 02-05-16
02-05-17 02-05-18 02-05-10
02-05-20 02-05-21 02-05-22

 

Дадатковая інфармацыя