Сяброўства і супрацоўніцтва – залог паспяховай адаптацыі да ўмоў навучання ва ўніверсітэце

Сяброўства і супрацоўніцтва – залог паспяховай адаптацыі да ўмоў навучання ва ўніверсітэце

04-05-0129 красавіка 2016 года ў рамках дзейнасці студэнцкага гуртка “Адаптацыя да ўмоў навучання ў ВНУ” пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры псіхалогіі і педагогікі прафесійнага навучання Мураўёвай Аксаны Сяргееўны быў праведзены круглы стол па праблемах адаптацыі замежных студэнтаў да ўмоў навучання ў беларускай ВНУ.Мэтай дадзенага мерапрыемства было выяўленне праблем студэнтаў-замежнікаў, якія ўзнікаюць у працэсе навучання ў беларускай ВНУ, і садзеянне паспяховай адаптацыі грамадзян іншых краін. На мерапрыемстве прысутнічалі як айчынныя, так і замежныя студэнты. Асноўнай ідэяй правядзення круглага стала было аб’яднанне ўсіх прысутных, абмен ведамі аб культуры і традыцыях беларускага і туркменскага народаў, пазначэнне шляхоў далейшага супрацоўніцтва беларускіх і замежных студэнтаў.

Актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве прынялі намеснік дэкана фізіка-інжынернага факультэта па навуковай рабоце Астрэйка Алена Сяргееўна і спецыяліст аддзела міжнародных сувязей Шчака Алена Леанідаўна. Вядучая круглага стала – студэнтка другога курса тэхнолага-біялагічнага факультэта Яраш Вікторыя – здолела не толькі ярка паказаць своеасаблівасць кожнага з народаў, але і пазначыць тэндэнцыі выкарыстання нацыянальнай індывідуальнасці для ўкаранення ў грамадска-карысную дзейнасць студэнцкай моладзі. Так, вынікам круглага стала стаў сумесны праект беларускіх і замежных студэнтаў “Падорым казку дзецям”, дзе будуць разыгрывацца тэатральныя пастаноўкі нацыянальных казак розных народаў для выхаванцаў дзіцячых дамоў і прытулкаў. Сваю дапамогу ў правядзенне семінара ўнеслі навучэнцы Мазырскай дзіцячай мастацкай школы, якія прадставілі выставу сваіх творчых работ, на якіх былі адлюстраваны прадстаўнікі розных народаў.

Круглы стол прайшоў у цёплай сяброўскай абстаноўцы сатворчасці, супрацоўніцтва, абмену культурнымі і нацыянальнымі традыцыямі. Прадстаўнікі студэнцкай моладзі нашай краіны і Туркменістана не толькі пасябравалі, але і даведаліся пра нацыянальныя асаблівасці кожнага народа, што садзейнічала развіццю далейшага супрацоўніцтва і творчай самарэалізацыі студэнтаў, што, бясспрэчна, з’яўляецца фактарам паспяховай адаптацыі студэнтаў. 

04-01-02

Дадатковая інфармацыя