Дасягаючы новых вяршынь…

Дасягаючы новых вяршынь…

04052016-1-3З 1 па 30 красавіка 2016 года на базе Томскага політэхнічнага ўніверсітэта праводзілася V Міжнародная інтэрнет-алімпіяда для студэнтаў энергетычных спецыяльнасцей. Упершыню ўдзел у ёй прымалі студэнты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Студэнты 2–4 курсаў філалагічнага факультэта (спецыяльнасць “Англійская мова. Нямецкая мова”) з вялікай цікавасцю паставіліся да прапановы паўдзельнічаць у правядзенні алімпіяды ў рэжыме анлайн. Арганізацыяй алімпіяды на базе нашай ВНУ, а таксама ацэньваннем прэзентацый студэнтаў з Томска займаліся супрацоўнікі кафедр англійскай мовы і МВЗМ і замежных моў (Кавалёва А.В., Русецкая І.У., Старавойт М.Г., Качур М.С., Кісялёва С.В., Крычун А.Э.).

Конкурсы праводзіліся ў два этапы. Першы этап, у якім прыняло ўдзел больш за 90 прадстаўнікоў нашай ВНУ, уключаў у сябе лексіка-граматычны тэст па англійскай мове. Удзельнікам, якія прайшлі ў другі тур (30 чалавек), неабходна было напісаць эсэ на адну з прапанаваных арганізатарамі тэм. Пераможцы другога тура (10 чалавек) рыхтавалі мультымедыйныя прэзентацыі і абаранялі іх у анлайн-рэжыме. Студэнты адказна і якасна падышлі да выканання заданняў. Усім пераможцам былі ўручаны граматы. Хацелася б выказаць вялікую ўдзячнасць калегам і ўсім студэнтам, якія прынялі ўдзел у інтэрнет-алімпіядзе. Таксама нельга не адзначыць прыемны факт, што сярод пераможцаў – чацвёра студэнтаў 3 курса 1 групы (Клімовіч Яна, Аўдзейчык Яраслаў, Андрэйчук Леў, Аскерка Марыя).

Спадзяюся, што ўдзел у такіх мерапрыемствах стане добрай традыцыяй і спосабам дасягнення новых вяршынь!

І.У. Русецкая,
выкладчык кафедры 
англійскай мовы і МВЗМ,    куратар 1 групы 3 курса

04052016-1-1 04052016-1-2

Дадатковая інфармацыя