Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)

Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)

05-05-0421.04.2016 на базе Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адбыўся рэгіянальны семінар-практыкум па тэме “Асаблівасці арганізацыі праектнай дзейнасці ў аб’яднаннях па інтарэсах” у рамках раённага рэсурсавага цэнтра па мастацкім накірунку для педагогаў дадатковай адукацыі. У семінары прынялі ўдзел педагогі дадатковай адукацыі Мазырскага і Калінкавіцкага раёнаў.З цэнтральным дакладам на семінары выступіла дацэнт кафедры педагогікі, кандыдат педагагічных навук Журлова Ірына Уладзіміраўна. Яна раскрыла сутнасць тэхналогіі праектнай дзейнасці ў сацыяльна-педагагічнай і выхаваўчай рабоце, а таксама прадставіла тыпалогію сацыяльна-педагагічных праектаў.

У рабоце семінара таксама прынялі ўдзел студэнты тэхнолага-біялагічнага факультэта (5 курс 1 група) Карповіч Вольга і Лукеш Екацярына, якія з’яўляюцца ўдзельніцамі лабараторыі “Сацыяльна-педагагічныя даследаванні”. Педагогам дадатковай адукацыі будучыя сацыяльныя педагогі прадставілі ўласныя распрацоўкі сацыяльна-педагагічных праектаў на тэмы: “Прафілактыка парушэнняў здаровага ладу жыцця навучэнцамі”, “Фарміраванне гендэрнай культуры навучэнцаў ва ўмовах сярэдняй школы”.

05-05-05 05-05-06
05-05-07 05-05-08

Дадатковая інфармацыя