Акцыя “Зорка Перамогі” на філалагічным

Акцыя “Зорка Перамогі” на філалагічным

11-05-16-1З 06.05.2016 на філалагічным факультэце праходзіць грамадзянска-патрыятычная акцыя “Зорка Перамогі”, якая аб’яднала прадстаўнікоў розных пакаленняў і нацыянальнасцей. Студэнты і выкладчыкі факультэта ўшанавалі памяць тых, хто прайшоў праз жорсткія гады вайны, узгадалі сваіх родных – удзельнікаў гераічных падзей 1941–1945 гадоў.

Жураўская Любоў Васільеўна, старшыня Савета ветэранаў універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, звяртаючыся да моладзі, адзначыла, што ўсё далей углыб гісторыі адыходзяць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але ніколі не знікнуць яны з нашай памяці. Словы “вайна” і “Перамога” чуюцца ў кожным доме, калі мы глядзім на старыя фотаздымкі, на партрэты родных і блізкіх, чытаем франтавыя лісты.

Удзельнікі акцыі з гонарам напісалі на зорачках Перамогі імёны герояў сваіх сем’яў у памяць пра бессмяротны подзвіг, які яны здзейснілі ў імя нашай будучыні. Самае дарагое і святое, што бацька перадае сыну, дзед унуку, адно пакаленне другому, – гэта памяць. Памяць пра нашых герояў Перамогі не знікне ў стагоддзях. У нашых сэрцах ніхто не забыты – нішто не забыта…



      

 

Дадатковая інфармацыя