Галоўная

Галоўная Навіны

Рэспубліканскі форум маладзёжнага стартап-руху

startapСупрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта (Ціханава А.У., загадчык кафедры працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва; Карась С.І., асістэнт кафедры працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва; Крысанава Алена і Яраш Вікторыя – студэнткі факультэта тэхналогіі) прымуць удзел у Рэспубліканскім форуме маладзёжнага стартап-руху, якія адбудзецца 27–28 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце. На Форуме будзе прадстаўлены праект “Модная краіна – модны ты!”.

Падрабязней...

Дзень самакіравання на факультэце тэхналогіі

17 лістапада 2015 г. факультэт тэхналогіі адзначыў міжнароднае свята студэнцкай актыўнасці правядзеннем Дня студэнцкага самакіравання: кіраўніцтва факультэта на адзін дзень перадало свае паўнамоцтвы студэнтам. Вядучымі мэтамі правядзення дадзенага мерапрыемства  былі заахвочванне студэнцкай моладзі да арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, развіццё кіраўнічых і інтэлектуальных уменняў у студэнтаў, паглыбленне ўзаемаразумення асноў ўзаемадзеяння розных кіраўнічых узроўняў.

Падрабязней...

Сацыяльная работа студэнтаў факультэта тэхналогіі

На сённяшні дзень актуальнасць праблемы прафесіянальнай арыентацыі моладзі ўзрастае. Наш горад Мазыр і раён валодаюць вялікімі магчымасцямі для арганізацыі прафарыентацыйнай работы. Адна з форм работы з навучэнцамі – дапамога ў выбары факультатыўных заняткаў па спецыяльнасці, якая іх цікавіць, для атрымання азоў прафесіі і далейшага працаўладкавання. Аб тым, якая сістэма работы існуе ў гэтым накірунку, студэнтам расказалі, а таксама правялі па вучэбных кабінетах і майстэрнях дырэктар школы Уладзімір Васільевіч Хамутоўскі і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Мікалаеўна Халадовіч.

Падрабязней...

Трэнінг “Ствараем каманду!”

20-11-30У сучасным свеце здольнасць дзейнічаць у камандзе, бясспрэчна, з’яўляецца адной з найбольш запатрабаваных асабовых якасцей побач з надзейнасцю, гатоўнасцю дапамагчы, чуласцю, шырынёй поглядаў, трываннем і самапавагай. Усведамляючы гэта, на пачатку лістапада актывісты студэнцкага самакіравання ўніверсітэта прынялі ўдзел у трэнінгу па камандаўтварэнні. Дадзены трэнінг садзейнічаў фарміраванню навыкаў паспяховага ўзаемадзеяння членаў каманды ў розных сітуацыях, павышэнню ўзроўню асабістай адказнасці за вынік, пераходу са стану канкурэнцыі да супрацоўніцтва, павышэнню ўзроўню даверу і клопату паміж членамі каманды, пераключэнню ўвагі ўдзельніка ад сябе да каманды, павышэнню каманднага духу і зараду пазітыўнага настрою.

Падрабязней...

Акцыя: “Не – наркотыкам!”

20-11-2219 лістапада на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі адбылося мерапрыемства, прысвечанае прафілактыцы выкарыстання наркотыкаў у маладзёжным асяродку.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя