Галоўная

Галоўная Навіны

Абласны Дзень рэзервіста

15-12-01  09.12.2015 на базе УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі” адбыўся семінар для асоб, якія знаходзяцца ў перспектыўным кадравым рэзерве Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (з ліку студэнтаў, магістрантаў).

Падрабязней...

Моладзь універсітэта на турніры “Залатая сава”

10 снежня 2015 года ў ЗЦ “Спадарожнік” адбыўся раённы турнір па інтэлектуальных гульнях “Залатая сава” сярод моладзі Мазыршчыны. У мерапрыемстве прыняло ўдзел 14 каманд, з якіх 3 каманды – прадстаўнікі ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” (2 каманды студэнтаў, 1 каманда супрацоўнікаў).

Падрабязней...

Супрацоўніцтва з Нямецкай службай акадэмічных абменаў DAAD

УА МДПУ імя І.П. Шамякіна эфектыўна супрацоўнічае з Нямецкай службай акадэмічных абменаў DAAD. Студэнты рэгулярна становяцца лаўрэатамі стыпендыяльнага фонду DAAD. Так, Радзівіл Міла – студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта (спецыяльнасць “Нямецкая мова. Англійская мова”) – атрымала стыпендыю DAAD і прыняла ўдзел у летніх вузаўскіх курсах на базе Універсітэта г. Кіль Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Падрабязней...

Акцыя “Студэнты – дзецям-інвалідам”

08-12-04Напярэдадні Міжнароднага дня інваліда – 3 снежня – на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі намаганнямі студэнтаў-дэфектолагаў 3-га, 4-га і 5-га курсаў была праведзена акцыя “Студэнты – дзецям-інвалідам” у дапамогу выхаванцам ДУА “Мазырскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. На сабраныя сродкі студэнты набылі ў падарунак разнастайныя канцылярскія тавары, матэрыялы для вучэбнай і творчай дзейнасці дзяцей.

Падрабязней...

СНДЛ “Кагерэнтная оптыка і галаграфія”: дыялог з кіраўніком

2 снежня 2015 года па ініцыятыве студэнцкага навуковага таварыства УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася сустрэча студэнтаў 1 і 2 курсаў фізіка-інжынернага факультэта (спецыяльнасць “Камп’ютарная фізіка”) з кіраўніком студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Кагерэнтная оптыка і галаграфія” Васілём Васільевічам Шапялевічам, доктарам фізіка-матэматычных навук, прафесарам.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя