Супрацоўніцтва з Нямецкай службай акадэмічных абменаў DAAD

Супрацоўніцтва з Нямецкай службай акадэмічных абменаў DAAD

УА МДПУ імя І.П. Шамякіна эфектыўна супрацоўнічае з Нямецкай службай акадэмічных абменаў DAAD. Студэнты рэгулярна становяцца лаўрэатамі стыпендыяльнага фонду DAAD. Так, Радзівіл Міла – студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта (спецыяльнасць “Нямецкая мова. Англійская мова”) – атрымала стыпендыю DAAD і прыняла ўдзел у летніх вузаўскіх курсах на базе Універсітэта г. Кіль Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

У ходзе паездкі Міла прыняла ўдзел у семінарах па гісторыі, літаратуры і краіназнаўству Германіі, па методыцы выкладання замежных моў.

Праграма таксама прадугледжвала знаёмства з гістарычнымі і культурнымі помнікамі Германіі, з грамадскасцю, моладдзю і г.д. 

  

Дадатковая інфармацыя