Акцыя “Студэнты – дзецям-інвалідам”

Акцыя “Студэнты – дзецям-інвалідам”

08-12-04Напярэдадні Міжнароднага дня інваліда – 3 снежня – на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі намаганнямі студэнтаў-дэфектолагаў 3-га, 4-га і 5-га курсаў была праведзена акцыя “Студэнты – дзецям-інвалідам” у дапамогу выхаванцам ДУА “Мазырскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. На сабраныя сродкі студэнты набылі ў падарунак разнастайныя канцылярскія тавары, матэрыялы для вучэбнай і творчай дзейнасці дзяцей.

Студэнты 4 курса 2 групы разам з куратарам Міхайлавай Екацярынай Мікалаеўнай у рамках фестывальнага тыдня, прысвечанага Міжнароднаму дню інваліда, 7 снежня на базе ЦКРНіР г. Мазыра арганізавалі святочнае мерапрыемства “Падары радасць дзецям”, якое стала асаблівай падзеяй для дзяцей і іх педагогаў. Студэнты прадэманстравалі пастаноўку казкі “Беласнежка і сем гномаў”, а таксама ў вобразе вясёлых клоунаў арганізавалі інтэрактыўнае ўзаемадзеянне з выхаванцамі. Выступленне знайшло глыбокі эмацыянальны водгук у дзяцей, словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас студэнтаў і куратара ад адміністрацыі ўстановы і педагогаў. 

08-12-02 08-12-03
08-12-05 08-12-09
08-12-12 08-12-08
08-12-11 08-12-10
08-12-01 08-12-07 08-12-06

Дадатковая інфармацыя