Галоўная

Галоўная Навіны

Каманда філфака – версія “Сайт”: абласны фестываль студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка”


Мы пачынаем,
Мы ўзялі старт:
На маладзёжных гульнях  
Каманда «Сайт»

02.12.2015 адбыўся абласны фестываль студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка” (г. Гомель). Наш універсітэт на маладзёжным форуме прадстаўляла каманда філалагічнага факультэта “Сайт” (капітан каманды – Ян Кавалёў, студэнт 1 курса спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская мова, нямецкая мова)”). Студэнты выступалі пад дэвізам: “Мы маладыя! Мы разам!”. На сцэне абласнога грамадска-культурнага цэнтра мазыране прывіталі студэнтаў усіх ВНУ роднай Гомельшчыны, паказалі бліскучае вакальнае і танцавальнае майстэрства, пакарылі гледачоў яркімі тэатральнымі замалёўкамі са студэнцкага жыцця, гумарам і інтэлектам. Наша каманда стала пераможцай намінацыі “За волю да перамогі”.

Віншуем каманду “Сайт” з паспяховым выступленнем!

Марыя Мохан на фестывалі “Звіні, гітара!”

29 лістапада 2015 у ПК “Будаўнік” адбыўся гарадскі фестываль аўтарскай песні і гітарнай музыкі “Звіні, гітара!” У фестывалі прыняло ўдзел 26 маладых людзей з розных вучэбных устаноў горада Мазыра. Наш універсітэт прадстаўляла студэнтка 5 курса 2 групы факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі Мохан Марыя, якая стала пераможцай і ўзнагароджана дыпломам у намінацыі “Аўтар-выканаўца”.

Віншуем з “бронзай” Міжнароднага турніра па шатакан каратэ!

28 лістапада 2015 года ва ўніверсальнай зале Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся Міжнародны турнір па шатакан каратэ “Палеская сталіца”. Студэнт факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта Яраслаў Саўчук заваяваў бронзавы медаль у раздзеле “ката індывідуаальнае” сярод мужчын 16+ с Зкю і вышэй (трэнер Гардынская Наталля Мікалаеўна).

Віншуем!

 

1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДАМ

03-12-18  “Абарані сваё каханне” – пад такой назвай 1 снежня 2015 года адбылася агульнаўніверсітэцкая акцыя. Дадзенае мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам і накіравана на прафілактыку ВІЧ-інфекцыі і наркаманіі.

Падрабязней...

"Тэхналогіі паспяховай кар’еры"

У лістападзе 2015 года УА МДПУ імя І.П. Шамякіна наведаў вядучы спецыяліст Цэнтра міжнароднай адукацыі і кар’еры (г. Вільнюс, Літва), член Асацыяцыі супрацоўнікаў міжнароднай адукацыі і кар’еры (NAFSA) В.Я. Хоцім, які прачытаў лекцыю “Тэхналогіі паспяховай кар’еры” (“Сакрэты паспяховага субяседавання”, “Як падрыхтаваць моцную рэкамендацыю”).

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя