Акцыя: “Не – наркотыкам!”

Акцыя: “Не – наркотыкам!”

20-11-2219 лістапада на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі адбылося мерапрыемства, прысвечанае прафілактыцы выкарыстання наркотыкаў у маладзёжным асяродку.

Літаратурна-мастацкая кампазіцыя “Вынікі выкарыстання наркотыкаў”, падрыхтаваная студэнтамі 2 курса, наглядна паказала, якую шкоду прыносяць здароўю наркатычныя рэчывы.

Відэафільм “Наркотыкі. Прычыны і вынікі выкарыстання” дазволіў убачыць, як цяжка пераносіцца наркаманамі “ломка”, як пакутуюць бацькі і сем’і наркаманаў.

Студэнты факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі гавораць цвёрдае: “Не – наркотыкам!” і заклікаюць студэнцкую моладзь да актыўнай работы па прафілактыцы наркаманіі. 

20-11-19 20-11-20 20-11-21
20-11-23 20-11-24 20-11-25
20-11-26 20-11-27

Дадатковая інфармацыя