Сацыяльная работа студэнтаў факультэта тэхналогіі

Сацыяльная работа студэнтаў факультэта тэхналогіі

На сённяшні дзень актуальнасць праблемы прафесіянальнай арыентацыі моладзі ўзрастае. Наш горад Мазыр і раён валодаюць вялікімі магчымасцямі для арганізацыі прафарыентацыйнай работы. Адна з форм работы з навучэнцамі – дапамога ў выбары факультатыўных заняткаў па спецыяльнасці, якая іх цікавіць, для атрымання азоў прафесіі і далейшага працаўладкавання. Аб тым, якая сістэма работы існуе ў гэтым накірунку, студэнтам расказалі, а таксама правялі па вучэбных кабінетах і майстэрнях дырэктар школы Уладзімір Васільевіч Хамутоўскі і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Мікалаеўна Халадовіч.

Вучэбна-вытворчыя майстэрні (ВВМ) з’яўляюцца структурным падраздзяленнем сярэдняй школы № 7 г. Мазыра. Як адзначыў дырэктар, у 2014 годзе вучэбна-вытворчыя камбінаты (ВВК) былі рэарганізаваны, у выніку толькі чатыры камбінаты па Гомельскай вобласці дзякуючы энтузіязму кіраўнікоў часткова захаваны: у нашым раёне, у г.п. Парычы, г. Добрушы, г.п. Тураў. Да рэарганізацыі ў ВВК школьнікі маглі атрымаць прафесійныя навыкі па 17-ці спецыяльнасцях. На дадзены момант тут праходзіць навучанне па трох спецыяльнасцях: вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі “С”, дэкаратыўная касметыка (спецыяльнасць “Візажыст”), выраб адзення з элементамі канструявання і мадэлявання. Студэнты зразумелі, што заняткі у ВВМ – гэта яшчэ і форма занятасці для навучэнцаў, якія знаходзяцца на розных відах уліку. Сацыяльныя педагогі заўсёды могуць валодаць інфармацыяй аб навучэнцах, патэлефанаваць адміністрацыі альбо педагогам і высветліць вынікі наведвання прафаарыентацыйных заняткаў. У майстэрнях навучаецца 177 старшакласнікаў з усіх школ горада. Яны займаюцца ў прасторных кабінетах з сучасным абсталяваннем, а навучанне праводзяць высокакваліфікаваныя спецыялісты. У наступным навучальным годзе на падставе запытаў навучэнцаў плануецца адкрыць шэраг спецыяльнасцей, які запатрабаваны на рынку працы. 

 

Дадатковая інфармацыя