Галоўная

Галоўная Навіны

Цэнтр русістыкі: навінкі літаратуры

01-16-01

15 студзеня 2013 года ў навукова-метадычным Цэнтры русістыкі адбылася выстава-прэзентацыя навінак навукова-метадычнай і вучэбнай літаратуры, тэматычных мультымедыйных выданняў па рускай мове, літаратуры, гісторыі, культуры, адукацыі. Выстаўленая літаратура (у аб'ёме 222 найменняў) перададзена ў дар Прадстаўніцтвам Расійскага супрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Цэнтру русістыкі УА МДПУ імя І.П.Шамякіна ў межах расійскай федэральнай праграмы «Руская мова». Гэтыя кнігі і кампакт-дыскі ўжо сталі даступныя для студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта.

Падрабязней...

Беларусь - Італія: добрыя справы аб'ядноўваюць людзей!

italiyancyУсё больш распаўсюджаным у нашай краіне, як і ва ўсім свеце, становіцца валанцёрскі рух моладзі, паколькі аказанне дапамогі людзям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей маладых людзей, выхаванне культуры побыту і вольнага часу з'яўляюцца прыярытэтнымі напрамкамі развіцця любой дзяржавы.

Падрабязней...

Віншуем з 69-й гадавінай вызвалення г.Мазыра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

14 студзеня 1944 г. войскі першага Беларускага фронту, падтрыманыя байцамі Палескага партызанскага злучэння, вызвалілі г. Мазыр ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёння, у дзень 69-й гадавіны вызвалення роднага горада, адбыўся мітынг памяці ў Кургана Славы з удзелам ветэранаў вайны і працы, кіраўніцтва горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, моладзі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел адміністрацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, дэканы факультэтаў, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў, аспіранты, магістранты, студэнты. 

Падрабязней...

Прафсаюзы – ветэранам

veterany-2У межах святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю з дня ўтварэння Гомельскай вобласці, асаблівае месца займаюць сустрэчы з ветэранамі. 14 студзеня 2013 года, у дзень вызвалення г.Мазыра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў сумесна з ПА  БРСМ правяла акцыю «Прафсаюзы-ветэранам». 

Падрабязней...

Па выніках 2012 студэнты і выпускнікі нашага ўніверсітэта адзначаны ў ліку лепшых спартсменаў Гомельскай вобласці

12124Спартыўнымі спецыялістамі Гомельскай вобласці вызначаны лепшыя спартсмены Гомельшчыны па выніках 2012 года. Віншуем студэнтаў і выпускнікоў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, названых у ліку лепшых! 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя