Галоўная

Галоўная Навіны

"100 ідэй для Беларусі"

 

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" рэалізуе Рэспубліканскі маладзёжны праект "100 ідэй для Беларусі" на лепшую інавацыйную ідэю ў розных сферах сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны, цікавую для практычнай рэалізацыі.

Падрабязней...

НОВЫЯ АДУКАЦЫЙНЫЯ СТАНДАРТЫ І СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ НА ФАКУЛЬТЭЦЕ ТЭХНАЛОГІІ

2 2Згодна з загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Аляксандравіча Маскевіча "Аб распрацоўцы адукацыйных стандартаў і вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі”, на факультэце тэхналогіі пад кіраўніцтвам дэкана В.М. Наўныкі вядучыя супрацоўнікі кафедр МТА, тэхналогіі і ДПМ, Выяўленчага мастацтва і графікі (Астрэйка С.Я., Ціханава А.У., Гаруля Н.А. і інш) распрацоўваюць адукацыйныя стандарты і тыпавыя навучальныя планы вышэйшай адукацыі I ступені па групе спецыяльнасцяў 02 06 «Працоўнае навучанне».

Падрабязней...

ІІІ Міжнародная завочная навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя праблемы тэхналагічнай адукацыі: праца, талент, творчасць”

1

12-13 сакавіка 2013 на факультэце тэхналогіі (кафедры-арганізатары: МТА, тэхналогіі і ДПМ, Выяўленчага мастацтва і графікі) праводзіцца ІІІ Міжнародная завочная навукова-практычная канферэнцыя Актуальныя праблемы тэхналагічнай адукацыі: праца, талент, творчасць”.

Падрабязней...

Паважаныя абітурыенты-2013!

abitur-3КАФЕДРА БЕЛАРУСКАГА МОВАЗНАЎСТВА УА "Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна" сардэчна запрашае вас паступаць на новыя спецыяльнасці: "Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)", "Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (нямецкая)".

Падрабязней...

21 лютага - свята роднай мовы для кожнага з нас

20-02-721 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды 19 лютага 2013 года на філалагічным факультэце адбылася літаратурна-музычная вечарына «Даражыць пявучым гукам кожным…», арганізатарамі якой выступілі дацэнты кафедры беларускага мовазнаўства Л.М. Мазуркевіч і Л.В. Прахарэнка. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуліся В.В. Шур, загадчык кафедры беларускага  мовазнаўства, і Л.В. Ісмайлава, дэкан філалагічнага факультэта. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні дадзенага мерапрыемства прынялі студэнты 3 курса (група 1/1 і 1/2; куратар – Л.М. Мазуркеквіч): Марыя Кудзін, Юлія Анціпенка, Марыя Карпава, Юлія Лемяза, Таццяна Азёмша і інш. Падчас вечарыны выразна праявіліся творчыя здольнасці студэнтаў, іх неабыякавасць да беларускага паэтычнага слова.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя