Галоўная

Галоўная Навіны

Віншуем з юбілеем!

IMG 9820З юбілеем, Рыгор Прохаравіч Судзібор!      

3 студзеня ва ўстанове адукацыі "Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна" ўрачыста павіншавалі з 80-гадовым юбілеем ветэрана педагагічнай працы, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Судзібора Рыгора Прохаравіча.

Падрабязней...

Навукова-метадычны семінар “Актуальныя праблемы мовазнаўства і методыкі выкладання філалагічных дысцыплін”

IMG 970927.12.12 на філалагічным факультэце адбыўся міжкафедральны навукова-метадычны семінар “Актуальныя праблемы мовазнаўства і методыкі выкладання філалагічных дысцыплін” (кіраўнік: доктар філалагічных навук, прафесар В.В. Шур).

Падрабязней...

Семінар «Вынікі ўнутраных аўдытаў на кафедрах універсітэта ў 2012 годзе. Тыповыя неадпаведнасці і рэкамендацыі па паляпшэнні»

 

920 снежня 2012 адбыўся семінар «Вынікі ўнутраных аўдытаў на кафедрах універсітэта ў 2012 годзе. Тыповыя неадпаведнасці і рэкамендацыі па паляпшэнні». У семінары прынялі ўдзел вышэйшае кіраўніцтва, дэканы факультэтаў, загадчыкі кафедр, кіраўнікі структурных падраздзяленняў і іншыя зацікаўленыя асобы. Вынікі ўнутраных аўдытаў былі прадстаўлены з пункту гледжання моцных і слабых бакоў. Тэма семінара выклікала жывую цікавасць у прысутных, у працэсе дыскусіі намеціліся праблемныя сітуацыі, былі выказаны прапановы па паляпшэнні СМЯ ўніверсітэта.

Метадычны семінар «Шляхі павышэння якасці педагагічнай практыкі»

IMG 9615

18 снежня 2012 года кафедрай педагогікі і вучэбна-метадычным аддзелам быў праведзены метадычны семінар "Шляхі павышэння якасці педагагічнай практыкі”, удзел у якім прынялі Рэктар універсітэта В.В. Валетаў, першы прарэктар В.С. Болбас, прарэктар па навуковай рабоце І.М. Кралевіч, прарэктар па вучэбнай рабоце М.А. Лебедзеў, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела Н.Л. Сіліванава, дэканы факультэтаў, выкладчыкі кафедр універсітэта, якія арганізуюць педагагічную практыку, факультэцкія кіраўнікі практыкі, настаўнікі школ.

Падрабязней...

Навукова-метадычны семінар “Экалогія чалавека”

18 снежня на кафедры прыродакарыстання і аховы прыроды біялагічнага факультэта адбыўся навукова-метадычны семінар “Экалогія чалавека”. Былі прадстаўлены даклады: “Стан здароўя студэнцкай моладзі” (дацэнт Л.М. Лапціева), “Да праблемы распаўсюджвання аллергозаў” (ст. выкладчык І.М. Крыкала), “Падземныя воды Беларусі як крыніца жыццезабеспячэння” (дацэнт Я.А. Бадзякоўская).

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя