Віншуем з дзяржаўнай узнагародай!
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 18.09.2013 12:42
17 верасня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ўручыў 37 дзяржаўных узнагарод лепшым людзям краіны. У ліку ўзнагароджаных - вядомыя дзеячы беларускага мастацтва, культуры, навукі і адукацыі.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" прысвоена рэктару УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, доктару біялагічных навук, прафесару Валянціну Васільевічу Валетаву.
Віншуем Вас, Валянцін Васільевіч, з гэтай заслужанай узнагародай!
Здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў Вам у прафесійнай дзейнасці!
Рэктарат,
калектыў супрацоўнікаў і выкладчыкаў,
аспіранты, магістранты, студэнты
УА МДПУ імя І.П. Шамякіна