Стартуе рэспубліканская акцыя "Тыдзень спорту і здароўя"
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.08.2013 18:09
Мэта акцыі - кансалідацыя намаганняў работнікаў адукацыі, аховы здароўя, фізічнай культуры, спорту і турызму, іншых зацікаўленых для прапаганды здаровага ладу жыцця сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.
6 верасня ў межах акцыі адбудзецца ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў і прызёраў XXVII Сусветнай летняй універсіяды (Нацыянальная бібліятэка Беларусі). Удзельнікамі свята стануць студэнты-спартсмены, іх асабістыя трэнеры, кіраўнікі федэрацый (асацыяцый) па відах спорту, рэктары устаноў вышэйшай адукацыі, ганаровыя госці. Лепшыя спартсмены і іх настаўнікі будуць адзначаны ўзнагародамі Урада Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, а таксама атрымаюць грашовую ўзнагароду ад Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту.
У гэтым урачыстым мерапрыемстве значнае прадстаўніцтва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна - 10 студэнтаў-спартсменаў, якія заваявалі 10 медалёў Універсіяды ў веславанні на байдарках і каноэ.
План мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі "Тыдзень спорту і здароўя"