Студэнты нашага ўніверсітэта пачалі працу ў будатрадах
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.06.2013 21:59
Работа ў летні час - гэта добрая альтэрнатыва пустому баўленню часу, а заадно і магчымасць крыху зарабіць. Ды і ў жадаючых, як правіла, недахопу не бывае. Іншая справа, што самастойна знайсці падпрацоўку студэнтам часцяком бывае складана. Ім на дапамогу гатовыя прыйсці ПА ГА «БРСМ» УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

З мэтай прыцягнення моладзі да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі і стымулявання грамадзянскіх ініцыятыў ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна быў праведзены ўнутрыўніверсітэцкі этап рэспубліканскага праекта ГА «БРСМ» "100 ідэй для Беларусі".
