Галоўная

Галоўная Навіны

Навукова-метадычны семінар "Арганізацыя арніталагічных назіранняў у школах г. Мазыра»

25 красавіка 2013 г. у філіяле кафедры біялогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на базе ДУА "Сярэдняя школа № 7 г. Мазыра" адбыўся навукова-метадычны семінар "Арганізацыя арніталагічных назіранняў у школах г. Мазыра".

У рабоце семінара прынялі ўдзел метадыст аддзела адукацыі Мазырскага раённага выканаўчага камітэта М.М. Вягера, выкладчыкі біялагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, настаўнікі і навучэнцы сярэдніх школ г. Мазыра.

Падрабязней...

Адміністрацыя і калектыў універсітэта прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным 27-ай гадавіне з дня Чарнобыльскай трагедыі

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, якая адбылася 26 красавіка 1986 г., стала найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай ХХ стагоддзя, ад якой у найбольшай ступені пацярпелі Беларусь, Украіна і Расія.

Падрабязней...

Дзённік Міжнароднага фестывалю "Педагагічная вясна-2013"

pedvesbel 

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ конкурсаў Міжнароднага фестывалю "ПЕДАГАГІЧНАЯ ВЯСНА-2013"!

Падрабязней...

Атэстацыя кіруючых кадраў і спецыялістаў універсітэта

trud

У перыяд з 22.04.2013 па 26.04.2013 у адпаведнасці з кваліфікацыйнымі патрабаваннямі АКДП у мэтах паляпшэння падбору, расстаноўкі і падрыхтоўкі кадраў, павышэння іх дзелавой кваліфікацыі, якасці і эфектыўнасці працы, забеспячэння больш цеснай сувязі матэрыяльных і маральных стымулаў з вынікамі працы будзе праведзена атэстацыя кіруючых кадраў і спецыялістаў універсітэта. Работнікам, якія не прайшлі па ўважлівых прычынах атэстацыю ва ўстаноўлены графікам дзень, вызначаны дадатковы дзень правядзення атэстацыі 30.04.2013. Спіс асоб для атэстацыі

ШЛЯХ У БУДУЧЫНЮ

r6

10 красавіка 2013 года адбылося дзяржаўнае размеркаванне выпускнікоў. Усяго ў гэтым годзе ўніверсітэт размяркоўваў 601 выпускніка. Іх першае працоўнае месца – стартавая пляцоўка для добрага пачатку працоўнага жыцця. Размеркаванне сёлета праводзілася ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі новага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, а таксама заяўкамі ў плане Міністэрства адукацыі РБ. Дзяржава гарантуе выпускнікам не толькі каштоўны вопыт працы па спецыяльнасці, але і магчымасць карыстацца шэрагам ільгот, у тым ліку і на будаўніцтва жылля. 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя