Галоўная

Галоўная Навіны

Паважаны замежны абітурыент-2013!

                            

Падрабязней...

Адзіны дзень інфармавання

adziny inf

15 жніўня 2013 г. праводзіцца Адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме 
"Аб рэалізацыі жыллёвай палітыкі ў Гомельскай вобласці".

Інфармацыйныя матэрыялы 

У школу з «ДОБРЫМ СЭРЦАМ»!

07-08-01З 5 жніўня па 20 верасня першасная арганізацыя ГА «БРСМ» праводзіць акцыю
«У школу з «ДОБРЫМ СЭРЦАМ».

Мэта акцыі - збор канцылярскіх і спартыўных тавараў, школьнай формы для сем'яў, якія зведалі цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года.

Мы не абыякавыя да дзіцячых лёсаў, да клопатаў шматдзетных сем'яў, да дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, што ідуць у гэтым годзе ў 1 клас.

Падрабязную інфармацыю аб правядзенні акцыі можна атрымаць у сакратара ПА ГА «БРСМ» Матвеевай С.В. (галоўны корпус універсітэта, каб. 201, тэл. 32 43 25).

Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 1 верасня 2013 у Быхаве

byhauXX рэспубліканскі фестываль друкаванага слова і культуры ў 2013 годзе прыме старажытны горад Быхаў у Магілёўскай вобласці.

Дзень беларускага пісьменства традыцыйна праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы прайшлі ў старажытным горадзе Полацку. У розныя гады фестываль прымалі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір і іншыя. Канцэпцыя свята – адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі, а таксама - адзінства друкаванага слова і культуры народа.

Падрабязней...

Паважаныя выкладчыкі, аспіранты, студэнты СНД!

08-06Дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова «Пераяслаў-Хмяльніцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Рыгора Скаварады», маладзёжная грамадская арганізацыя «Незалежная асацыяцыя моладзі», студэнцкае навуковае таварыства гістарычнага факультэта «Камітэт даследавання гісторыі і сучаснасці» 

інфармуюць Вас, што з 30 па 31 жніўня 2013 г. праводзіцца
XIV Міжнародная навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя
«Праблемы і перспектывы развіцця навукі ў пачатку трэцяга тысячагоддзя ў краінах СНД".

Плануецца работа па секцыях. Падрабязней

Дадатковая інфармацыя