ВІНШУЕМ!

ВІНШУЕМ!

duisburg-2013db13Студэнты і выпускнікі нашага ўніверсітэта сёння, 31 жніўня, заваявалі два сярэбраныя медалі на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Дуйсбургу (Германія). 

Першы сярэбраны медаль для Нацыянальнай зборнай заваявалі студэнты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Павел Мядзведзеў і Алег Юрэня ў байдарцы-двойцы на дыстанцыі 1000 м. Яны фінішавалі з вынікам 03:23:002, саступіўшы толькі нямецкаму экіпажу (03:22:331). Трэцяе месца на гэтай дыстанцыі занялі спартсмены з Венгрыі (03:23:021). 

А крыху пазней выпускнікі нашага ўніверсітэта Дзмітрый Рабчанка і Дзяніс Гаража разам з Дзмітрыем Вайцішкіным і Аляксандрам Валчэцкім заваявалі яшчэ адзін сярэбраны медаль у каноэ-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м. Вынік нашых хлопцаў - 03:29:297. Золата ў гэтым заездзе выйгралі гаспадары чэмпіянату (03:28:502), а бронзавую ўзнагароду - экіпаж з Венгрыі (03:30:568).

ВІНШУЕМ нашых спартсменаў! Жадаем поспеху заўтра!!! 

Дадатковая інфармацыя