Галоўная

Галоўная Навіны

Свята вясны “Наўруз”

25 4

У Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце ў рамках адзначэння туркменскага нацыянальнага свята “Наўруз” адбыліся мерапрыемствы рознага характару.

На фізіка-інжынерным факультэце адбылася куратарская гадзіна, у ходзе якой студэнты з Туркменістана расказалі аб гісторыі і традыцыях святкавання “Наўруза”.

Сяброўская сустрэча па футболе паміж зборнымі камандамі туркменскіх студэнтаў адбылася 21 сакавіка 2016 года.

Падрабязней...

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя-семінар “Фарміраванне прафесійнай кампетэнтнаснасці сацыяльных работнікаў: праблемы, тэндэнцыі, перспектывы”

24 сакавіка 2016 года на базе УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” была праведзена Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя-семінар “Фарміраванне прафесійнай кампетэнтнаснасці сацыяльных работнікаў: праблемы, тэндэнцыі, перспектывы”. У канферэнцыі прынялі ўдзел спецыялісты ў галіне арганізацыі сацыяльнай і сацыяльна-педагагічнай работы, выкладчыкі і студэнты.

Падрабязней...

Мазырскі ўніверсітэт у цэнтры Рэспубліканскага студэнцкага спорту

24-03-1

18 сакавіка 2016 года ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбылося пасяджэнне прэзідыума “Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў, намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч Дубкоўскі, рэктары і прарэктары ВНУ, кіраўнікі і спецыялісты Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту, Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту, галоўны трэнер нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Уладзіміравіч Шантаровіч, намеснік старшыні Мазырскага выканаўчага камітэта Фелікс Фёдаравіч Галюк, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Любоў Сцяпанаўна Клепчукова, дырэктары Мазырскіх ДзЮСШ.

Падрабязней...

“Універсітэцкая субота” на фізіка-інжынерным факультэце

24-03-00

19 сакавіка 2016 года фізіка-інжынерны факультэт прыняў эстафету прафарыентацыйнага праекта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна пад назвай “Універсітэцкая субота”. Больш за 180 навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Мазыра і Мазырскага раёна прыехалі ва ўніверсітэт атрымаць новыя веды, пашырыць навуковы і культурны кругагляд, акунуцца ва ўніверсітэцкі акадэмічны асяродак, прафесійна самавызначыцца.

Падрабязней...

Фінансавая граматнасць

23-03-01

З 14 па 20 сакавіка 2016 года ў рамках святкавання Міжнароднага дня фінансаў дзяцей і моладзі і правядзення ў Рэспубліцы Беларусь Тыдня фінансавай граматнасці ва ўніверсітэце адбыліся сустрэчы супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў з прадстаўнікамі ААА “Белаграпрамбанк” і ЗАА “Альфа-Банк”.

Асноўная мэта – павышэнне фінансавай граматнасці выкладчыкаў і навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў. Супрацоўнікі і студэнты прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытання “Развіццё безнаяўнасных разлікаў у Рэспубліцы Беларусь”, “Гісторыя грошай”, па выніках якога атрымалі поўную інфармацыю аб магчымасцях і перавагах выкарыстання банкаўскіх плацёжных картак.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя