75 год вызвалення г. Мазыра і Мазырскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.01.2019 11:59
11–14 студзеня 2019 года ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 75-й гадавіны вызвалення г. Мазыра і Мазырскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: у вучэбных групах адбыліся куратарскія гадзіны, прысвечаныя 75-й гадавіне вызвалення г. Мазыра і Мазырскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; у бібліятэцы, у навуковай і чытальнай залах універсітэта былі арганізаваны тэматычныя выставы; у інтэрнатах універсітэта былі выдадзены тэматычныя газеты. Супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта наведалі кінатэатр “Мір” для прагляду фільма “Нязломны”, наведалі выставу ваеннага плаката “Плакат як летапіс бою, як хроніка пачуццяў” з фондаў ДУК “Мазырскі аб’яднаны краязнаўчы музей” у гістарычным цэнтры “Мазырскі замак”. Студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах, наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
