Галоўная

Галоўная Навіны

З юбілеем, любімы ўніверсітэт!

16   Для Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна 23 лютага – не проста дата ў календары! У гэты дзень універсітэт адзначыў свой 75-гадовы юбілей! Дзень нараджэння навучальнай установы стаў вялікім святам для ўсёй універсітэцкай супольнасці, кіраўніцтва, прафесарска-выкладчыцкага складу, супрацоўнікаў, ветэранаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў і выпускнікоў. Напярэдадні гэтай знамянальнай падзеі 22 лютага канцэртная зала ДК ААТ “Мазырскі НПЗ” не магла змясціць усіх тых, каго аб’яднаў юбілей нашага ўніверсітэта.

З гэтай значнай датай у летапісе ўніверсітэта павіншаваў рэктар Валерый Мікалаевіч Наўныка, які яшчэ раз нагадаў удзельнікам урачыстага мерапрыемства старонкі слаўнай гісторыі МДПУ, час перамог і дасягненняў, выніковай работы ўсяго калектыву і ўкладу кожнага ў агульную справу. У сваім прывітальным слове ён адзначыў, што гэта асаблівае свята для тысяч выпускнікоў, якім універсітэт даў якасныя веды і прывіў любоў да педагагічнай прафесіі. Асаблівую ўдзячнасць Валерый Мікалаевіч выказаў старэйшаму пакаленню кіраўнікоў: Дударэнка У.А., Валетаву В.В., выкладчыкам-ветэранам, супрацоўнікам, якія ўнеслі вялікі ўклад у падрыхтоўку педагагічных кадраў не толькі для Палескага рэгіёна, але і для ўсёй рэспублікі.

Падрабязней...

“Сузор’е моўных культур”: 75-годдзю ўніверсітэта і філалагічнага факультэта прысвячаецца

20.02.2019 на філалагічным факультэце адбыўся літаратурна-музычны фестываль “Сузор’е моўных культур”, прысвечаны юбілею ўніверсітэта і філалагічнага факультэта, а таксама Міжнароднаму дню роднай мовы. Філалагічны факультэт сёння – гэта яркая вясёлка спецыяльнасцей, творчых ідэй, педагагічных адкрыццяў, гэта сузор’е таленавітых студэнтаў і педагогаў; гэта саюз студэнтаў розных нацыянальнасцей, моўных культур, вераспавяданняў. Родная мова – гэта душа і гісторыя народа, яго жывая памяць і спадчына. Беларусы, рускія і ўкраінцы, туркмены і азербайджанцы, грузіны і ўзбекі і інш. – шматнацыянальная студэнцкая сям’я філалагічнага факультэта. Сярод гасцей свята – рэктар УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Валерый Мікалаевіч Наўныка, прарэктар па навуковай рабоце Таццяна Уладзіславаўна Паліева, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела Наталля Леанідаўна Сіліванава, старшыня прафкама студэнтаў універсітэта Віктар Віктаравіч Струкаў, выкладчыкі, студэнты, выпускнікі філалагічнага факультэта. Ініцыятарам правядзення фестывалю выступіла намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Ірына Леанідаўна Судзібор.

Фестываль быў адкрыты прывітальным словам загадчыка кафедры беларускай і рускай філалогіі Чэчка Таццяны Мікалаеўны, якая павіншавала ўсіх са святам і падкрэсліла значнасць міжмоўнага ўзаемадзеяння і зносінаў у сучасным свеце.

Падрабязней...

Алімпіяда па рускай мове для студэнтаў-філолагаў з ліку замежных грамадзян

20-3        19 лютага 2019 года на філалагічным факультэце ў рамках цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, была праведзена Алімпіяда па рускай мове для студэнтаў з ліку замежных грамадзян.

На адкрыцці алімпіяды з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Т.М. Чэчка і кіраўнік Цэнтра русістыкі С.Б. Кураш. У журы былі запрошаны начальнік аддзела міжнародных сувязей В.А. Дубадзел, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі А.У. Сузько і старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай філалогіі М.Г. Лобан.

 

Падрабязней...

Усебеларуская студэнцкая лыжня – 2019

  16 лютага 2019 г. на лыжаролернай трасе ў г. Мінску адбылася Усебеларуская студэнцкая лыжня.

    Студэнты факультэта фізічнай культуры – Марціновіч Юлія, Збароўская Юлія, Чымірка Лізавета, Содзель Яніна, Некраш Аляксандр, Арда Ігар, Мазуркевіч Руслан, Пугач Андрэй – прынялі ўдзел у наступных відах праграмы:

  •    біятлонная эстафета (4 па 3,6 км з двума агнявымі рубяжамі);
  •     лыжная эстафета (2, 4 км 2 дзяўчыны + 2 юнакі).

У масавым забегу сярод прафесарска-выкладчыцкага складу вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Дайняк Юрый Пятровіч і старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Дайняк Ігар Пятровіч.

     Усяго ў мерапрыемстве прыняў удзел 371 студэнт з 49 вышэйшых навучальных устаноў, а таксама выкладчыкі, супрацоўнікі, кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі і прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

18-2       Штогадова 15 лютага згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 у нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. 2019 год знамянальны тым, што ў гэтым годзе спаўняецца 30 год з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

У сувязі з гэтым ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай памятнай даты.

13 лютага студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах універсітэта, наведалі кінатэатр “Мір”, дзе сустрэліся з непасрэдным удзельнікам ваенных дзеянняў у Афганістане, воінам-інтэрнацыяналістам Сайкоўскім Ігарам Георгіевічам. Сустрэча скончылася праглядам дакументальнага фільма “Барвовая рака”, у якім апавядалася пра падзеі тых часоў.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя