Гартаючы старонкі гісторыі з ветэранамі педагагічнай працы фізіка-інжынернага факультэта
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.03.2019 11:00
2 сакавіка 2019 года ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-годдзя ўніверсітэта, адбылася сустрэча супрацоўнікаў фізіка-інжынернага факультэта з ветэранамі педагагічнай працы, якія шмат гадоў свайго жыцця прысвяцілі навучанню і выхаванню студэнтаў. Менавіта такія людзі прысутнічалі ў зале ўніверсітэта, сапраўдная каманда адзінадумцаў, “каманда маладосці нашай”! Іх працоўная біяграфія – гэта не толькі прафесія настаўніка, педагога, выхавальніка. Гэта высокая місія, прызначэнне якой – стварэнне асобы, сцвярджэнне чалавека ў чалавеку.
У святочна ўпрыгожанай зале ветэранаў педагагічнай працы сустракалі абдымкі і ўсмешкі калег, якія сёння працуюць, і выпускнікоў факультэта. Агульны стаж гасцей, што прысутнічалі на сустрэчы, напэўна, перавысіў адзнаку тысячагадовага юбілею.
