Дзень адчыненых дзвярэй на тэхнолага-біялагічным факультэце
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.03.2019 06:14
У межах “Універсітэцкай суботы” 16 сакавіка 2019 года на тэхнолага-біялагічным факультэце МДПУ імя І.П. Шамякіна адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Гасцямі сустрэчы стала больш за 65 старшакласнікаў і настаўнікаў школ, ліцэяў і гімназій Гомельскай вобласці.
Для многіх абітурыентаў Дзень адчыненых дзвярэй – выдатная магчымасць убачыць універсітэт унутры і атрымаць найбольш поўную інфармацыю аб факультэце, пазнаёміцца з выкладчыцкім складам, даведацца пра спецыяльнасці, наведаць вучэбныя аўдыторыі і навуковыя лабараторыі, а таксама назіраць за вопытамі, што праводзяць выкладчыкі і студэнты.

