Галоўная

Галоўная Навіны

Ганарымся і памятаем

18

З кожным годам усё далей і далей адыходзяць ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Для сучаснай моладзі гэта ўжо гісторыя. А для людзей сталага ўзросту – гэта пройдзены жыццёвы шлях, сыны, што загінулі, і мужы, што не вярнуліся, недапетая песня і недабудаваны дом.

17 студзеня ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня ўтварэння БССР і 75-й гадавіны вызвалення Мазыршчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сакратар ПА ГА “БРСМ” універсітэта Каласоўская Ілона Мікалаеўна сумесна з актывам фізіка-інжынернага факультэта наведалі ветэрана працы, рэктара Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н.К. Крупскай з 1983 па 1997 г. Дударэнка Уладзіміра Аляксандравіча. Ён расказаў студэнтам пра свой жыццёвы шлях, далучанасць да камсамольскай гісторыі, аб развіцці нашага ўніверсітэта ў перыяд работы рэктарам, а таксама паказаў фотаархіў сваёй маладосці.

 

Нізкі паклон вам, ветэраны!

18-2

14 студзеня – знакавы дзень для ўсіх мазыран. Роўна 75 год назад Мазыршчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нельга забыць, якой невымерна высокай цаной заваявана вызваленне нашай роднай зямлі. Зберагчы і перадаць будучым пакаленням памяць пра тыя падзеі – наша агульная задача.


Студэнцкі актыў інтэрната № 3 павіншаваў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Анціпава Сямёна Пятровіча з 75-годдзем вызвалення горада Мазыра. Ветэран расказаў студэнтам пра ваенныя дзеянні таго часу, аб вызваленні нашага горада.

Сямён Пятровіч Анціпаў у Мазыр пераехаў з Рэчыцы. На яго грудзях – Ордэн Айчыннай вайны, медаль “За Адвагу”, а за плячыма – дзясяткі цяжкіх крывавых баёў. І самае галоўная, агульная для ўсіх ветэранаў заваёва – Перамога над фашызмам і мірнае неба над галавой.

Падрабязней...

Святочная сустрэча студэнтаў тэхнолага-біялагічнага факультэта з дзецьмі цэнтра “Вясёлка”

26 снежня 2018 года, напярэдадні навагодніх святаў, студэнтамі тэхнолага-біялагічнага факультэта быў арганізаваны святочны навагодні канцэрт у цэнтры медыцынскай рэабілітацыі “Вясёлка”, выхаванцамі якога з’яўляюцца дзеці-інваліды і маладыя інваліды СЗ. На сродкі, сабраныя ў студэнцкіх групах, былі набытыя навагоднія падарункі. Нашы студэнты, пераапрануўшыся ў Дзеда Мароза і Снягурачку, павіншавалі дзяцей.

Удзельнікі мерапрыемства арганізавалі для дзяцей вясёлую і святочную праграму. Дзеці вадзілі карагоды, танцавалі, адгадвалі загадкі, расказвалі вершы Дзеду Марозу і Снягурачцы. Спецыяльна для казачных персанажаў сваімі рукамі яны падрыхтавалі навагоднія паштоўкі. Актыўнасць, шчырасць і ўменне сябраваць дзяцей цэнтра “Вясёлка” імпанавалі сваёй чысцінёй і непасрэднасцю.

 

Падрабязней...

Удзел у семінары маладых вучоных “Роля маладых вучоных у развіцці мадэлі “Універсітэт 3.0””

25-15

Напярэдадні Дня беларускай навукі 24 студзеня 2019 года ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбыўся семінар для маладых вучоных “Роля маладых вучоных у развіцці мадэлі “Універсітэт 3.0””. Наш універсітэт прадставіла дацэнт кафедры замежных моў і методыкі выкладання замежных моў, кандыдат філалагічных навук Яблонская Вольга Генадзьеўна.

Міністр адукацыі Ігар Уладзіміравіч Карпенка прадставіў вынікі работы і навуковыя дасягненні вучоных краіны за 2018 год. У форме адкрытага дыялогу адбылася гутарка маладых вучоных з Ігарам Уладзіміравічам, які падкрэсліў, што развіццё ўніверсітэцкага сектара навукі бачыцца ва ўзаемадзеянні з рэальным сектарам эканомікі. Асаблівы інтарэс удзельнікаў быў выкліканы работай універсітэтаў, якія ўжо выконваюць і рашаюць значныя для прамысловых прадпрыемстваў задачы. Абмяркоўваліся пытанні па арганізацыі навукова-інавацыйнай дзейнасці ва ўніверсітэтах для рэалізацыі мадэлі “Універсітэт 3.0”.

За значны асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі Яблонская Вольга Генадзьеўна ўзнагароджана Удзячнасцю Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней...

Урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі

2

23 студзеня ва ўніверсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі.

Навука была і застаецца асноўнай рухаючай сілай любой дзяржавы. Па ўзроўні адукацыі і інтэлектуальнага патэнцыялу наша рэспубліка займае адно з вядучых месцаў у свеце. Свой прыкметны ўклад у развіццё інавацыйнай сферы рэспублікі, горада і раёна ўносяць і вучоныя нашага ўніверсітэта, развіваючы прыярытэтныя для нашай краіны накірункі.

З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся рэктар УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Валерый Мікалаевіч Наўныка, які павіншаваў навуковую грамадскасць універсітэта з прафесійным святам.

 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя