Цэнтр русістыкі: навінкі літаратуры
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.02.2013 19:49
15 студзеня 2013 года ў навукова-метадычным Цэнтры русістыкі адбылася выстава-прэзентацыя навінак навукова-метадычнай і вучэбнай літаратуры, тэматычных мультымедыйных выданняў па рускай мове, літаратуры, гісторыі, культуры, адукацыі. Выстаўленая літаратура (у аб'ёме 222 найменняў) перададзена ў дар Прадстаўніцтвам Расійскага супрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Цэнтру русістыкі УА МДПУ імя І.П.Шамякіна ў межах расійскай федэральнай праграмы «Руская мова». Гэтыя кнігі і кампакт-дыскі ўжо сталі даступныя для студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта.