Цэнтр русістыкі: навінкі літаратуры

Цэнтр русістыкі: навінкі літаратуры

01-16-0115 студзеня 2013 года ў навукова-метадычным Цэнтры русістыкі адбылася выстава-прэзентацыя навінак навукова-метадычнай і вучэбнай літаратуры, тэматычных мультымедыйных выданняў па рускай мове, літаратуры, гісторыі, культуры, адукацыі. Выстаўленая літаратура (у аб'ёме 222 найменняў) перададзена ў дар Прадстаўніцтвам Расійскага супрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Цэнтру русістыкі УА МДПУ імя І.П.Шамякіна ў межах расійскай федэральнай праграмы «Руская мова». Гэтыя кнігі і кампакт-дыскі ўжо сталі даступныя для студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта.

Выставу наведалі рэктар універсітэта, доктар біялагічных навук, прафесар В.В. Валетаў, дэкан філалагічнага факультэта Л.В. Ісмайлава, доктар філалагічных навук, прафесар В.В. Шур, выкладчыкі, студэнты філалагічнага факультэта. Валянцін Васільевіч адзначыў мэтанакіраваную работу Цэнтра русістыкі, яго кіраўніка С.Б. Кураша па ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва, прапагандзе перадавога вопыту выкладання рускай мовы і літаратуры ў школах Беларусі.

Навукова-метадычная літаратура, матэрыялы Цэнтра русістыкі актыўна выкарыстоўваюцца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе не толькі ўніверсітэта, але і ўстаноў адукацыі Палескага рэгіёна.

01-16-02 01-16-03
01-16-06 01-16-05 01-16-04
 

Запрашаем выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта, настаўнікаў і вучняў школ Гомельскай вобласці наведаць Цэнтр русістыкі (кантактны тэлефон 8-0236-32-55-63 - кафедра рускай мовы).

Дадатковая інфармацыя