Віншуем з 69-й гадавінай вызвалення г.Мазыра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.01.2013 20:06
14 студзеня 1944 г. войскі першага Беларускага фронту, падтрыманыя байцамі Палескага партызанскага злучэння, вызвалілі г. Мазыр ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёння, у дзень 69-й гадавіны вызвалення роднага горада, адбыўся мітынг памяці ў Кургана Славы з удзелам ветэранаў вайны і працы, кіраўніцтва горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, моладзі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел адміністрацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, дэканы факультэтаў, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў, аспіранты, магістранты, студэнты.